https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вучыць спеву і дзяліцца ведамі з моладдзю будзе Вера Нічыпарук, заснавальніца фальклорнага гурта “Малінкі”, якая ўпэўнена, што песні іх вёскі самыя прыгожыя</p>

Моладзь з Варшавы, Беластока, Бельска Падляшскага, якая зацікаўлена аўтэнтычным фальклорам, прыбыла ў Маліннікі, што ў гміне Орля, на адмысловыя майстар-класы. Вучыць спеву і дзяліцца ведамі з моладдзю будзе Вера Нічыпарук, заснавальніца фальклорнага гурта “Малінкі”, якая ўпэўнена, што песні іх вёскі самыя прыгожыя, паведамляе Радыё Рацыя.

- Будзем знаёміць іх з вясельнымі песнямі, бо яны вельмі зацікаўлены імі. Такія песні спявалі ў нашай вёсцы. У нас было шмат моладзі, часта ладзілі вяселле, таму прынятым былі такія спевы.

Майстар-класы спеву пройдуць у дзвюх адслонах – у бліжэйшыя выходныя, а таксама ў апошнія дні ліпеня. Вынікі заняткаў зможам паслухаць на адмысловым выступе ў беластоцкім музеі вёскі.


https://www.traditionrolex.com/8