Мадэрнізацыя памежнага пераходу Палоўцы-Пясчатка скончыцца ў другой палове 2013 года

28.06.2012 - Витрина туров

Мадэрнізацыя памежнага пераходу Палоўцы-Пясчатка скончыцца ў другой палове 2013 года

61 мільён злотых атрымае Падляшскае ваяводства на рэканструкцыю памежнага пераходу Палоўцы-Пясчатка. Сродкі паходзяць з польска-швейцарскай праграмы супрацоўніцтва. За гэтыя грошы зроблены будуць будынкі мытна-пашпартнага кантролю і восем каналаў адпраўкі пасажыраў. Мытнікі набудуць таксама абсталяванне, патрэбнае для працы, між іншым - рэнтген для грузавікоў

61 мільён злотых атрымае Падляшскае ваяводства на рэканструкцыю памежнага пераходу Палоўцы-Пясчатка. Сродкі паходзяць з польска-швейцарскай праграмы супрацоўніцтва. За гэтыя грошы зроблены будуць будынкі мытна-пашпартнага кантролю і восем каналаў адпраўкі пасажыраў. Мытнікі набудуць таксама абсталяванне, патрэбнае для працы, між іншым - рэнтген для грузавікоў. 

Як адзначыў войт гміны Чаромха Ежы Шыкула, разбудова памежнага пераходу Палоўцы-Пяшчатка мае таксама вялікае значэнне для жыхароў гміны:

- Мясцовыя жыхары чакаюць з нецярпеннем, бо, відавочна, з'явяцца новыя працоўныя месцы. З'явяцца крамы, ларкі, жыллё, гатэлі. Спадзяемся, што будзе развівацца і прыватная ініцыятыва, звязаная з прыгранічным гандлем.

administracja1

Першыя грузавікі праедуць праз польска-беларускі памежны пераход у другой палове 2013 года. Зараз могуць тут перасякаць мяжу толькі легкавыя машыны. Пасля мадэрнізацыі памежнікі будуць адпраўляць каля двохсот грузавікоў, двух тысяч легкавых машын і пяцьдзясят аўтобусаў у суткі. Перасякаць мяжу ў гэтым месцы змогуць таксама пешаходы. Да гэтага часу пераход Палоўцы-Пяшчатка быў двухбаковым. Маглі праязджаць тут толькі беларусы і палякі. У 2014 годзе пераход будзе прыстасаваны да адпраўлення грамадзянаў усіх краін, паведамляе Радыё Рацыя.

Рубрики: Граница

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах