https://www.traditionrolex.com/8
<p>Амаль да апошняга моманту турагенцтва Sky Club прадавала кліентам туры</p>

„Sky Club”- гэта чарговае буйное турагенцтва, якое збанкрутавала, разрываючы дамовы з тысячамі кліентаў. На жаль, плянуючы замежную экскурсію, турысты маюць абмежаваныя магчымасьці праверкі фінансавага становішча агенцтва, - перасьцерагае выданьне „Gazeta Wyborcza”.

Пасьля таго, як „Sky Club” аб’явіла банкруцтва, з пустымі рукамі засталіся 18 тысячаў кліентаў, якія пералічылі задатак на туры, у тым ліку, амаль 5 тысячаў чалавек, якія ў гэтым часе адпачывалі на вакацыях за мяжой, між іншым, у Грэцыі, Гішпаніі, Турцыі, Эгіпце, Балгарыі, на Кіпры й Кубе. Цяпер арганізацыяй іхнага транспарту ў Польшчу займаецца Мазавецкае маршалкоўскае ўпраўленьне.

Згаданым фактам зьдзіўлены Кшыштаф Пёнтэк, старшыня Польскага зьвязу арганізатараў турызму. „Я размаўляў з прадстаўнікамі „Sky Club”, якія плянавалі інвэстыцыі ў памеры дзясяткаў мільёнаў злотых(…) Яны хацелі дэбютаваць на біржы New Connect,”- кажа Пёнтэк.

Наступства банкруцтва „Sky Club” адчуе таксама Інтэрнэтавы маклерскі дом, які ў сакавіку заінвэставаў у турагенцтва некалькі дзясяткаў мільёнаў злотых.

Тым часам грамадзкую думку ў Польшчы ўсхваляваў факт, што амаль да моманту перад абвяшчэньнем банкруцтва „Sky Club” прадавала кліентам туры, - паведамляе Polskie Radio S..

Па гэтай справе парлямэнцкая фракцыя Саюзу левых дэмакратычных сілаў хоча падаць адпаведную заяву ў пракуратуру.

https://www.traditionrolex.com/8