<p>На выставе прадстаўлены ўзоры мінералаў (групы кварца, рудныя, самародныя элементы, карбанаты), горныя пароды, каменныя вырабы, выкапнёвыя арганізмы, высакародныя камяні для апрацоўкі і вырабаў, археалагічныя знаходкі</p>

14 ліпеня 2012 г. у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з'езду РСДРП» пачала работу выстава мінералаў «Сад камянёў».

На выставе прадстаўлены ўзоры мінералаў (групы кварца, рудныя, самародныя элементы, карбанаты), горныя пароды, каменныя вырабы, выкапнёвыя арганізмы, высакародныя камяні для апрацоўкі і вырабаў, археалагічныя знаходкі.

На працягу шматлікіх стагоддзяў чалавека цікавілі розныя ўласцівасці камянёў і мінералаў. З іх дапамогай лекавалі хваробы, умацоўвалі дух, гарманізавалі адносіны, засцерагаліся ад непрыемнасцяў, абаранялі хату. Ва ўсе часы камень быў аб’ектам творчасці і жаданым упрыгожваннем.

Уваходны білет:
8 000 руб. - дарослыя, навучэнцы вышэйшых і сярэдніх вучэбных устаноў;
4 000 руб. - школьнікі.