https://www.traditionrolex.com/8
<p><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">Варшаўская пракуратура ўзбудзіла следзтва па факце банкруцтва аднаго з буйнейшых тураператараў краіны Sky Club</span></p>
Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Варшаўская пракуратура ўзбудзіла следства па факце банкруцтва аднаго з буйнейшых тураператараў краіны Sky Club.

Следчыя падазраюць, што 23 тыс. кліентаў сталі аб’ектам падману з боку кіраўніцтва турфірмы. Як паведамлялася раней, на пачатку ліпеня турфірма Sky Club аб’явіла банкруцтва.

У выніку з замежных курортаў уладам Польшчы прыйшлося эвакуяваць сотні кліентаў, тысячы турыстаў не змаглі накіравацца на адпачынак, нягледзячы на тое, што заплацілі грошы за туры. Пракуратура падазрае, што турфірма прыняла ад кліентаў за туры каля 70 млн злотых (больш за 16 млн еўра), хоць ужо ведала, што з-за фінансавых прычын не зможа ім забяспечыць адпачынак. Так, паводле сведкаў, турбюро прадавала туры нават у той дзень, калі аб’явіла банкруцтва.

Паводле прадстаўнікоў пракуратуры, пацярпелых можа быць каля 23 тыс. чалавек, якія не атрымалі назад грошай альбо атрымалі толькі часткова за нявыкарыстаны тур. У Польшчы за махлярства ў такім памеры пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. 

https://www.traditionrolex.com/8