https://www.traditionrolex.com/8
<p>Адмысловай выставай вырабаў рукадзелля завяршыліся этнаграфічна-музычныя майстар-класы ў Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Дзеці цягам дзесяці дзён займаліся выцінанкай, саломапляценнем, ткацтвам, шыццём, а таксама вучыліся граць на традыцыйных інструментах. Заняткі ў Студзіводах праходзілі ў дзявяты раз</p>

Як  паведамляе Радыё Рацыя:

Адмысловай выставай вырабаў рукадзелля завершыліся этнаграфічна-музычныя майстар-класы ў Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Дзеці цягам дзесяці дзён займаліся выцінанкай, саломапляценнем, ткацтвам, шыццём, а таксама вучыліся граць на традыцыйных інструментах.

Заняткі ў Студзіводах праходзілі ў дзявяты раз. Іх мэта, па словах дырэктара музея Дарафея Фіёніка, – удыхнуць жыццё ў музей, а таксама заспакоіць патрэбы дзяцей і іх бацькоў:

– Відаць, што тыя, якія ўжо былі ў нас, хочуць прыходзіць, для іх наш музей стаў родным месцам. Гаворка  пра тое, каб Студзіводы жылі, і калі дзеці запісваюцца на гэтыя майстар-класы без аніякага агалошвання яшчэ ў маі, то я думаю, што ў гэтым ёсць такая патрэба.

1

2

3

4

5

6

7

Майстар-класы – гэта частка міжнароднага фестывалю «Алень по бору ходзіць», заключная частка якога адбудзецца ў бліжэйшыя выхадныя. Пабачым вясельны і жніўны абрады.

Наталля Герасімюк

https://www.traditionrolex.com/8