https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Міхалове, што непадалёк ад мяжы з Беларуссю, 4 і 5 жніўня пройдзе II Міжнародны фестываль беларускай культуры «Прымацкая бяседа». Упершыню фестываль праходзіў у мінулым годзе і быў прымеркаваны да 15-годдзя аднаго з найбольш вядомых калектываў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы – ансамбля песні «Прымакі»</p>

У Міхалове, што непадалёк ад мяжы з Беларуссю, 4 і 5 жніўня пройдзе II Міжнародны фестываль беларускай культуры «Прымацкая бяседа», паведамляе Радыё Рацыя.

У гэтым годзе Міністэрства культуры Беларусі сфармавала на фестываль дэлегацыю з трох калектываў. У яе ўвайшлі Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята», Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Сваякі» з Мазыра.

Упершыню фестываль «Прымацкая бяседа» ў Міхалове праходзіў у мінулым годзе і быў прымеркаваны да 15-годдзя аднаго з найбольш вядомых калектываў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы – ансамбля песні «Прымакі». Тады на адной сцэне выступалі вядомыя артысты з беларускай сталіцы і папулярныя самадзейныя калектывы з Гродзенскай вобласці.

 

https://www.traditionrolex.com/8