У Аўстраліі зладзілі туалетны пратэст

21.08.2012 - Витрина туров

У Аўстраліі зладзілі туалетны пратэст

Пратэстоўцы заявілі, што сваёй акцыяй яны дамагаюцца ад гарадскіх улад пабудовы грамадскіх прыбіральняў, якіх цяпер істотна не хапае

Нягледзячы на зімовае аўстралійскае надвор’е, пратэстоўцы на пляжы Эдэлайд раніцай ў нядзелю былі поўныя рашучасці зладзіць шумную акцыю. Дванаццаць чалавек, убраных у капелюшы і касцюмы, прынеслі свае ўласныя прыбіральні на пляж, паставілі іх у прамую лінію, знялі нагавіцы і ўселіся «па патрэбе», паведамляе belsat.eu.

Пратэстоўцы заявілі, што сваёй акцыяй яны дамагаюцца ад гарадскіх улад пабудовы грамадскіх прыбіральняў, якіх цяпер істотна не хапае.

Пратэст натхняе

Эндру Бэйнз, мясцовы фатограф, якому прыйшла ў галаву ідэя пратэсту, вырашыў стварыць сцэны для выставы, што адбудзецца ў студзені 2013 г. На ёй прэзентуюць фатаграфіі з нядзельнай акцыі.

«Я думаю, што гэта праца мастака – данесці гэтае пытанне да шырокай супольнасці. Хай людзі гавораць пра гэта», – сказаў ён.

Пратэстовец Боб Фрэнсіс быў у гуморы, нягледзячы на халодны вятрыска.

«Гэта выдатная нядзельная раніца пасуе для нашай акцыі, але я хацеў бы, каб выстава была зроблена ўлетку, бо цяпер неверагодна халодна», – сказаў ён з усмешкай.

Як паведаміла Аўстралійская радыёвяшчальная карпарацыя, гарадскі савет раіцца з мясцовай супольнасцю наконт месцаў, дзе лепш пабудаваць грамадскія прыбіральні.

20120820_162606

Рубрики: Акции

Страны: Австралия


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах