Увага, турысты, – гадзюкі!

25.08.2012 - Витрина туров

Увага, турысты, – гадзюкі!

 Гадзюкі звычайныя з'явіліся на тэрыторыі Кракаўска-Чэнстахоўскай юры

Звычайныя гадзюкі з'явіліся ў лясах Кракаўска-Чэнстахоўскай юры – геаграфічным макрарэгіёне, размешчаным на поўдні Польшчы, паведамляе Polskie Radio S.A.

Службы аховы правапарадку заклікаюць мясцовых жыхароў і турыстаў гуляць па лясных сцяжынках з асаблівай асцярожнасцю.

Пакуль гадзюкі былі заўважаны ў ваколіцы мясцовасцяў Аградзенец, Цёнгавіцэ і Парэмба. Мясцовыя жыхары кажуць, што гадзюкі часта сустракаюцца на вясковых дарогах, панадворках, нават у гаражах, у чым пераканаўся нядаўна адзін з кіроўцаў, які патэлефанаваў пажарнікам.

Кіроўца: Гадзюка трапіла ў мой аўтамабіль. Я не магу яе знайсці. У маёй машыне перасоўныя дзверы. Калі я пабачыў гадзюку, то прыціснуў яе гэтымі дзвярыма, а яна вярнулася назад – у машыну.

Укус звычайнай гадзюкі не з'яўляецца пагрозай для жыцця чалавека. Таму Артур Ясіньскі, урач «хуткай дапамогі» раіць, як у гэткай сітуацыі сябе паводзіць.

Артур Ясіньскі: Трэба неадкладна накіравацца да ўрача. Руку або нагу найлепш было б прывесці ў стан нерухомасці, каб атрута не разыходзілася па арганізме. Можна таксама ахаладзіць месца ўкусу. Можна зрабіць перавязку.

Пакуль у згаданым рэгіёне Польшчы не фіксаваліся выпадкі ўкусаў гадзюк. Тым не менш эксперты раяць, каб на шпацыр у лес адпаведна апрануцца і паводзіць сябе ўважліва.

Рубрики: Безопасность

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах