<p>Чыноўнікі ў захапленні ад такой ідэі: самы вузкі дом у Польшчы прыцягне ў іхны мікрараён турыстаў</p>

Аб’ект здаюць у кастрычніку. Як на гэта рэагуюць чыноўнікі ды санітарныя нормы?

Незвычайны дом паўстае ў шчыліне паміж двума шматпавярховікамі ў адным з варшаўскіх мікрараёнаў – Воля. Аўтар праекту (ён называе яго мастацкаю інсталяцыяй) – архітэктар Якуб Шчэнсны, паведамляе belsat.eu.

Хоць памяшканне даўжынёй 12 метраў не можа стала служыць жытлом, у ім будзе майстэрня. Першы яе паверх зойме ізраільскі пісьменнік польскага паходжання Этгар Керэт, які прыедзе напрыканцы кастрычніка.

Фонд сучаснага польскага мастацтва, якому належыць незвычайны архітэктурны аб’ект, падрыхтаваў цэлы спіс творцаў, якія па чарзе будуць у ім жыць. Спіс трымаюць у таямніцы. Вядома толькі, што першыя заяўкі паступілі з Германіі і Чэхіі.

Паводле парталу warszawa.naszemiasto.pl, чыноўнікі ў захапленні ад такой ідэі: самы вузкі дом у Польшчы прыцягне ў іхны мікрараён турыстаў.

20120910_133310