https://www.traditionrolex.com/8

 Польская авіякампанія LOT пачынае продаж білетаў на рэйсы, якія будзе абслугоўваць новы самалёт – «Боінг 787» Dreamliner, паведамляе Polskie Radio S.A.

У гэтую пятніцу Нацыянальная польская авіякампанія LOT пачынае продаж білетаў на рэйсы, якія будзе абслугоўваць новы самалёт – Боінг 787 Dreamliner. Найсучаснейшы амерыканскі лейнер паступіць у флот авіякампаніі ў палове лістапада.

У першы рэйс праз Атлантычны акіян па маршруце Варшава–Чыкага паветранае судна накіруецца 16 студзеня 2013 года. Але перад гэтым ацаніць Dreamliner змогуць пасажыры на еўрапейскіх рэйсах, бо авіякампаніі хоча, каб пілоты прызвычаіліся да самалёта. У першы еўрапейскі рэйс новы «Боінг» накіруецца раніцай 14 снежня ў Прагу.

Вытворчасць новага «Боінга» адбывалася са спазненнямі. Польская авіякампанія першапачаткова планавала ўвесці новы самалёт у сетку раскладу ў 2008 годзе. Амерыканскі канцэрн тлумачыў спазненні тэстамі, праверкамі ды выпрабаваннямі новай машыны, якія зацягваліся.

1

LOT будзе першай еўрапейскай авіякампаніяй, у парк якой паступяць самалёты Dreamliner. Усяго палякі заказалі восем паветраных суднаў згаданай мадыфікацыі. Самалёты LOT будуць мець трохкласавую кампаноўку салона: эканам-клас, эканампрэміюм-кляс і бізнес-клас.

https://www.traditionrolex.com/8