У Варшаве прайшоў Грунвальдскі пікнік

22.09.2012 - Витрина туров

У Варшаве прайшоў Грунвальдскі пікнік

Імпрэза прайшла з нагоды завяршэння кансервацыі карціны «Бітва пад Грунвальдам» Яна Матэйкі, якая працягвалася амаль два гады. У рамках мерапрыемства адбыліся паказы сярэднявечных танцаў, рыцарскіх змаганняў і чаканка манет

Сёння ў Варшаве ў двары Нацыянальнага музея прайшоў Грунвальдскі пікнік, паведамляе Polskie Radio S.A.

У рамках мерапрыемства адбыліся паказы сярэднявечных танцаў, рыцарскіх змаганняў і чаканка манет. Імпрэза прайшла з нагоды завяршэння кансервацыі карціны «Бітва пад Грунвальдам» Яна Матэйкі, якая працягвалася амаль два гады.

Пасля кансервацыі вага карціны складае 290 кілаграмаў, да гэтага твор важыў амаль паўтоны. Вядомы польскі мастак Ян Матэйка  намаляваў карціну алеем у 1878 годзе. Ён працаваў над творам тры гады. Памер карціны – 4,23 на 9,87 м.

Падчас Другой сусветнай вайны гітлераўцы хацелі знайсці і знішчыць карціну. Міністр прапаганды Трэцяга рэйху Ёзэф Гебельс вызначыў узнагароду ў памеры 2 млн рэйхсмарак. Фашыстам не ўдалося знайсці «Бітву пад Грунвальдам», бо на працягу цэлай вайны карціну хавалі польскія патрыёты ў адной з вёсак каля Любліна. Пасля завяршэння баявых дзеянняў твор трапіў у Нацыянальны музей Польшчы, дзе знаходзіцца і па сённяшні дзень.

Grunwald_bitwa

(кликабельно)

Рубрики: Музеи

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах