https://www.traditionrolex.com/8
<p>Больш за 20 чалавек, сярод якіх пераважна маладыя ўкраінскія спартсмены, атрымалі сур'ёзныя траўмы ў аварыі на латвійскай дарозе</p>

Больш за 20 чалавек, сярод якіх пераважна маладыя ўкраінскія спартсмены, атрымалі сур'ёзныя траўмы ў аварыі на латвійскай дарозе.

Аварыя адбылася непадалёк ад горада Саласпілс (Salaspils) у Цэнтральнай Латвіі, паведамляе belsat.

Абодва кіроўцы (53-гадовы грамадзянін Украіны і 51-гадовы грамадзянін Польшчы) і 19 пасажыраў аўтобуса атрымалі даволі значныя траўмы і былі дастаўленыя ў шпіталь.

Усе пасажыры аўтобуса былі ўкраінскімі грамадзянамі – гэта пераважна маладыя людзі ва ўзросце 14–17 гадоў, якія вярталіся ў Львоў пасля ўдзелу ў баявых спаборніцтвах па самба ў Таліне.

Аварыя адбылася пры павароце, у выніку аўтобус з'ехаў з дарогі і апынуўся за 10 м ад яе. Латвійская паліцыя паведамляе, што пакуль занадта рана казаць пра вінаватых у здарэнні.



https://www.traditionrolex.com/8