https://www.traditionrolex.com/8
<p> У выніку ДТЗ 14 дзяцей былі шпіталізаваны</p>

Грузавік на шашы непадалёк ад Берліна ўрэзаўся ў аўтобус з дзецьмі з Польшчы, якія ехалі на экскурсію ў Лондан, паведамляе Polskie Radio S.A.

У ноч на чацвер аўтобус стаяў у заторы на шашы, пасля чаго ў яго ўрэзаўся польскі грузавік, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Кіроўца грузавой машыны загінуў на месцы.

Як паведаміў прадстаўнік МЗС Польшчы Міхал Сафянік, у выніку ДТЗ 14 дзяцей былі шпіталізаваны. Усе пацярпелыя атрымалі лёгкія раненні, пагрозы іх жыццю няма.

https://www.traditionrolex.com/8