Польска-беларускія музейныя сустрэчы пройдуць у лістападзе

04.10.2012 - Витрина туров

Польска-беларускія музейныя сустрэчы пройдуць у лістападзе

Польска-беларускія музейныя сустрэчы пройдуць у другой палове лістапада. У іх прымуць удзел па 15 музейных супрацоўнікаў з кожнай краіны. Музейны сшытак, створаны падчас сустрэч, будзе прысвечаны супольнаму элементу, які спалучае два рэгіёны, – абраднаму ручніку

Музей у Бельску Падляшскім супольна з Гістарычна-археалагічным музеем у Гродне плануюць супольныя майстар-класы, адрасаваныя музейным супрацоўнікам. Як зазначае кіраўнік бельскага музея Аліна Дэмбоўская, напрамкам заняткаў будзе музейная адукацыя, паведамляе радыё «Рацыя».

– Будзем размаўляць падчас сустрэчы на тэму адукацыі, звязанай з музейнай справай, падзелімся нашымі досведамі, пакажам, што мы робім тут, на Падляшшы, а ў сваю чаргу яны, спадзяюся, пакажуць нам, якім чынам у іх адбываецца набыццё музейнай адукацыі. Кожная такая сустрэча вельмі важная для супрацоўнікоў музея, бо гэта абмен досведам, такія сустрэчы вельмі патрэбныя. Заключным элементам будзе адукацыйны польска-беларускі сшытак, якім змогуць карыстацца і на Падляшшы, і на Беларусі.

Польска-беларускія музейныя сустрэчы пройдуць у другой палове лістапада. У іх прымуць удзел па 15 музейных супрацоўнікаў з кожнай краіны. Музейны сшытак, створаны падчас сустрэч, будзе прысвечаны супольнаму элементу, які спалучае два рэгіёны, – абраднаму ручніку.

Наталля Герасімюк

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах