Сталіца Новай Зеландыі зменіць назву ў гонар фільма

09.10.2012 - Витрина туров

Сталіца Новай Зеландыі зменіць назву ў гонар фільма

Улады новазеландскай сталіцы, Велінгтана(Wellington), пайшлі на беспрэцэдэнтны крок: амаль на месяц горад афіцыйна зменіць назву на «Сярэдзіна Міжзем’я». Менавіта гэтак горад будуць называць у мясцовых медыа, такая назва будзе падавацца на паштовых марках і дарожных указальніках, пад новым найменнем трэба будзе шукаць горад у аэрапортах і г. д.

Улады новазеландскай сталіцы, Велінгтана (Wellington), пайшлі на беспрэцэдэнтны крок: амаль на месяц горад афіцыйна зменіць назву на «Сярэдзіна Міжзем’я», паведамляе belsat.eu.

28 лістапада, напярэдадні сусветнай прэм’еры стужкі «Хобіт», якая распавядзе перадгісторыю знакамітага эпасу «Уладар пярсцёнкаў», адміністрацыя Новай Зеландыі арганізуе грандыёзнае святкаванне: на імпрэзу плануюць выдаткаваць прыблізна $1 млн.

Як і папярэднія фільмы паводле твораў англійскага аўтара Джона Толкіена (John Ronald Reuel Tolkien), «Хобіта» здымалі ў Новай Зеландыі, якая можа пахваліцца ўнікальнымі і разнастайнымі краявідамі. У сувязі з гэтым сталічная мэрыя пастанавіла ажно на тры тыдні афіцыйна называць горад «Сярэдзіна Міжзем’я» (The Middle of Middle-Earth).

Менавіта гэтак горад будуць называць у мясцовых медыа, такая назва будзе падавацца на паштовых марках і дарожных указальніках, пад новым найменнем трэба будзе шукаць горад у аэрапортах і г. д.

Стужка «Хобіт», рэжысёрам якой стаў знакаміты Пітэр Джэксан, раскажа пра незвычайнае жыццё хобіта Більба Бэгінса (Bilbo Baggins), які адпраўляецца ў дзівоснае падарожжа, поўнае цяжкасцяў і цудаў.


Рубрики: Технологии

Страны: Новая Зеландия


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах