https://www.traditionrolex.com/8
<p>Не ўсе вытрымліваюць канкурэнцыю. У бягучым годзе збанкрутавала чатыры гатэлі, а 50 выстаўлена на продаж</p>

Dziennik Gazeta Prawna: З іншага боку, у гэтым годзе колькасць месцаў у гатэлях павялічылася на 12 тысяч.

Змяншэнне цэн асабліва тычыцца курортаў, дзе прыбытак залежыць ад сезону. Уладальнікі гатэляў кажуць, што лепш здаць пакой за паўцаны, чым пакінуць яго пуставаць. Курорты таксама прыцягваюць рознымі скідкамі. Напрыклад, тры начлегі ў цане двух, плюс дармовае харчаванне і ўваход на басейн. Гатэлі таксама стараюцца прыцягнуць бізнес-кліентаў. Калі група гасцей налічвае мінімум 20 чалавек, то ім прапануецца дармовая канферэнц-зала ці бясплатны доступ да спартыўнага комплексу.

Зніжэнне цэн вынікае не толькі з канца летняга сезону, але і з росту канкурэнцыі. На працягу апошняга года колькасьць гатэляў павялічылася на 166. Тым часам, як паказвае статыстыка, выкарыстоўваецца ў іх толькі 39% месцаў.

Не ўсе вытрымліваюць канкурэнцыю. У бягучым годзе збанкрутавала чатыры гатэлі, а 50 выстаўлена на продаж, паведамляе Polskie Radio S.A.

https://www.traditionrolex.com/8