На Падляшшы стартуе «Бардаўская восень»

26.10.2012 - Витрина туров

На Падляшшы стартуе «Бардаўская восень»

Фэстываль працягнецца да 29 кастрычніка між іншым у Бельску Падляшскім, Беластоку, Шчытах-Дзенцялове і іншых мясцовасцях

Пачынаецца XIX Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень-2012». Ужо сёння ў гміннай публічнай бібліятэцы ў Нарве свае вершы будзе чытаць вядомая беларуская паэтка Надзея Артымовіч, а іх музычную інтэрпрэтацыю прадставіць Алег Кабзар у межах супольнага праекту «Бераг».

На сцэне Бельскага Дома культуры традыцыйна пройдуць галоўныя канцэрты фестываля. 26 кастрычніка прадставяць сябе ўдзельнікі конкурснай часткі з Польшчы і Беларусі. На фестывальнай сцэне выступіць Паліна Рэспубліка, гурт Handmade, а таксама вядомы беларускі бард і шоўмен Віктар Шалкевіч. Таксама выступяць зоркі фестывалю. Зайграюць вядомы падляшскім гледачам Re1ikt, гурт Sunduk, ILO & Friends і легенда беларускай незалежнай сцэны Лявон Вольскі.

Фэстываль працягнецца да 29 кастрычніка між іншым у Бельску Падляшскім, Беластоку, Шчытах-Дзенцялове і іншых мясцовасцях, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах