<p>Незвычайныя турыстычныя сувеніры прапануе сталічная фірма «Электа»</p>

Пабачыць беларускія турыстычныя сувеніры можна на выставе «Культбытхозтовары-2013» у сталічным «БелЭкспа», дзе Мінгандлю выставіла некаторыя дасягненні беларускай вялікай і малой прамысловасці, паведамляе Euroradio.

На адным са стэндаў невялікае мінскае прадпрыемства «Электа» выставіла сваё ноў-хаў — магніцікі для турыстаў з бярозавай кары. Кансультант расказвае, што працэс вытворчасці просты.

«Працэс просты — трэба паехаць у лес, знайсці паваленую бярозу, надраць кары. Затым усё гэта ў хатніх умовах выразаецца, абпальваецца».

picture

Фота onliner.by

Незвычайны ў магніціках не толькі матэрыял, але і сюжэты. Сярод традыцыйных выяў Нацбібліятэкі і Чырвонага касцёла можна пабачыць… статую свабоды з Нью-Ёрка, партрэт Міхаіла Жванецкага і нават Іосіфа Сталіна. Гандляры тлумачаць гэта мастацкім крэатывам:

«Крэатыўнічаем, спрабуем. Нешта ў галаву прыходзіць. Ведаеце, Сталіны карыстаюцца поспехам. У нас ужо Сталінаў дзесяць у народ пайшло».

1

2

 

 

Ёсць і звычайныя магніцікі. Каштуюць 10 тысяч. Гандляры гавораць, што замежнікам такі кошт вельмі даспадобы.

На жаль, мне магніцікаў са Сталіным ужо не хапіла. Шкада. Пасля Хэлаўіна самае тое. Як даведалася «Еўрарадыё», каштуюць бярозавыя Сталіны і іншыя магніцікі з бяросты 25 тысяч рублёў. На развітанне прадпрымальнік мяне суцяшае. Гаворыць, што на замову могуць намаляваць яшчэ, любых памераў і канфігурацый.

4  

А вось сучасных беларускіх палітыкаў на магніціках пакуль не пабачым. Крэатыўныя прадпрымальнікі не рызыкуюць.

 Алесь Пілецкі