<p>Цяпер рэгістрацыя перанесеная ў сеціва. Праблемы быццам не бачна. Але ці стала лепш? Сапраўды, ёсць пэўная выгода ў тым, што не трэба ехаць пад консульства, каб дастаяцца да вакенца. Але праблема з тым, каб атрымаць польскую візу, ці то ў Гродне, ці ў Брэсце, ці ў Мінску, засталася. Проста чэргі перанесліся ў інтэрнэт<br /><em> </em><span style="text-decoration: underline;"><em><br /></em></span></p>

Цяпер рэгістрацыя перанесеная ў сеціва. Праблемы быццам не бачна. Але ці стала лепш? Гэта высвятляла Polskie Radio S.A.

Сапраўды, ёсць пэўная выгада ў тым, што не трэба ехаць пад консульства, каб дастаяцца да вакенца. Але праблема з тым, каб атрымаць польскую візу, ці то ў Городне, ці ў Брэсце, ці ў Минску, засталася. Проста чэргі перанесліся ў інтэрнэт. Сёння мы паспрабуем высветліць, што трэба зрабіць, каб атрымаць польскую візу.

Гаворыць Артур з Гродна, які вучыцца ў ВНУ ў Польшчы.

Артур:
Трэба зайсці на сайт консульства, там рэгіструешся, выбіраеш дату сярод тых, што ёсць свабодныя, прыходзіш да консула, размаўляеш з ім, а потым праз нейкі час атрымліваеш візу. Тэрміны не заўсёды ёсць. Вельмі рэдка здараецца, што трапіш на свабодны дзень. Каб было хутчэй, трэба без рэгістрацыі ісці да консула і з ім размаўляць. І кажаш, напрыклад: «Я студэнт, не магу зарэгістравацца, а мне трэба ехаць з дакументамі ў ВНУ». Консул сам цябе рэгіструе і кажа, калі прыехаць забраць пашпарт з візйю.

Тым, у каго ёсць «Карта паляка» і каму больш за 35 гадоў, апошнім часам стала лягчэй атрымаць візу, бо ім не патрэбна рэгістрацыя. Трэба толькі запоўніць анкету на сайце, кажа Марына з Гродна.

Марына: Дастаткова запоўніць анкету. А тым, каму няма 35, то трэба сядзець усе выхадныя і ўсё роўна зарэгістравацца самому нерэальна. Трэба шукаць праграмістаў, хакераў. Мы ім плацілі $100, але хто як дамовіцца. Цяпер, кажуць, яшчэ даражэй. Сітуацыя вельмі-вельмі складаная. Я ў інтэрнэце на мясцовых форумах чытала, што бывае, з'яўляюцца два польскія сайты. Звычайна ж ёсць адзін адрас IP – заходзіш і рэгіструешся. А адзін праграміст пісаў, што ён зайшоў праз нейкую сістэму і ўбачыў, што існуюць два польскія сайты. Адзін заблакаваны, на які ўсе заходзяць і не могуць зарэгістравацца, а ёсць другі. Калі нехта ведае, як туды зайсці, то можа нармальна запоўніць анкету і зарэгістравацца. Нехта зарабляе на гэтым вялізныя грошы. Адны кажуць, што хакеры, а іншыя кажуць, што дапамагае ў гэтым консульства. Падказваюць, калі будзе «адчынена вакенца», калі заходзіць, каб былі свабодныя месцы. Прынята, што іх выстаўляюць у суботу, але бывае, што даюць і ў нядзелю, нават уначы, або сярод тыдня ўначы. Але трэба ж ведаць, калі дадуць свабодныя тэрміны на сайт. Адкуль людзі ведаюць? Відаць, нехта атрымлівае канкрэтную інфармацыю, заходзіць, рэгіструецца. Зразумела, што не бясплатна.

Такім чынам, у консульства па візу трэба прыйсці ў вызначаны час. Каб атрымаць такі тэрмін, трэба зарэгістраваць сваю анкету на сайце консульства. У гэтым дапамагаюць хакеры, кажа Артур.

Артур: Хакеры блакуюць сайт і самі рэгіструюцца на левыя прозвішчы, а потым прадаюць чаргу на візу. За вельмі вялікія сумы. Большасць людзей робіць візы не для таго, каб праведаць радню, бабулю, дзядулю, а каб зарабляць грошы. Каб паехаць у Кузніцу, правезці цыгарэты, а назад прывезці якія-небудзь рэчы: ноўтбук, фотаапарат.

Чарговая праблема – з выездам усёй сям'ёй у Польшчу, бо дзецям таксама патрэбныя візы. У чым справа, тлумачыць Марына.

Марына: Каму больш за 35, можа свабодна зарэгістравацца на візу. Нашы дзеці атрымліваюць візы на падставе нашай «Карты паляка», але ім патрэбна рэгістрацыя! Цяпер сыну 17 гадоў. Да паўнагадовасці я магу на год зрабіць яму візу, але я не магу яго зарэгістраваць. Трэба кагосьці шукаць, плаціць $150–200, каб зарэгістравалі ягоны пашпарт. Чаму мы павінны плаціць хакеру, каб ён запоўніў за нас анкету?

Польскія дыпламаты, якія працуюць у Беларусі, кажуць, што выйсцем з сітуацыі было б адкрыццё новых консульскіх пляцовак. На гэта, аднак, не пагаджаюцца беларускія ўлады. Беларускае МЗС лічыць, што трэба рацыяналізаваць працу існуючых польскіх консульскіх аддзяленняў.