https://www.traditionrolex.com/8
<p><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">На яго будаўніцтва польская дзяржава выдаткуе 50 млн еўра</span></p>
<div class="bLead"> </div>

У 2016 годзе ў Сулеюўку пад Варшавай пачне працу Музей Юзафа Пілсудскага, паведамляе Polskie Radio S.A.

У рамках будовы музея плануецца аднавіць вілу, у якой некалькі год жыў адзін з аўтараў польскай незалежнасці. Пярлінай музея стане арыгінальны сад марашалка. Побач будзе месціцца адукацыйны цэнтр з экспазіцыяй, прысвечанай яго жыццю і дзейнасці.

Дзве траціны паверхні музейна-адукацыйнага будынку будуць знаходзіцца пад зямлёй. Менавіта там будзе працаваць адукацыйны цэнтр, музейная майстэрня і склады.

У наземнай частцы размесцяцца кнігарня, музейная крама, чытальня старой прэсы і кавярня. У шматфункцыянальнай залі будуць адбывацца выставы, канферэнцыі, святы і сустрэчы.

Аўтары музею жадаюць, каб ён стаў сучасным месцам знаёмства з польскай гісторыяй, дзякуючы якому можна будзе пашыраць каштоўнасці і традыцыі незалежнасці, за якія змагаўся Юзаф Пілсудскі.

Будаўніцтва пачнецца ў 2014 годзе і завершыцца праз два гады. Цана Музея Юзафа Пілсудскага – 50 млн еўра.

2

 

https://www.traditionrolex.com/8