https://www.traditionrolex.com/8
<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">Сядзібу польскага МЗС можна будзе наведаць таксама ў нядзелю</span></div>

У сядзібе Міністэрства замежных спраў Польшчы ў Варшаве праходзіць Дзень адчыненых дзвярэй. Каб наведаць будынак на вуліцы Шуха, трэба было зарэгістравацца праз інтэрнэт. Было каля тысячы жадаючых, таму сядзібу МЗС можна будзе наведаць таксама ў нядзелю, паведамляе Polskie Radio S.A.

Гасцей па будынку праводзяць супрацоўнікі міністэрства. Пры гэтай нагодзе можна, між іншым, паглядзець творы мастацтва, вернутыя польскай дзяржаве дзякуючы намаганням дыпламатыі, але і калекцыі, якімі валодае ведамства, і старадаўні дызайн польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Спецыяльна з нагоды Дня адчыненых дзвярэй у краіну прыбылі дырэктары некаторых інстытутаў польскай культуры, якія дзейнічаюць за межамі краіны. Яны расказвалі наведвальнікам, як выглядае прасоўванне станоўчага вобразу Польшчы ў свеце пры дапамозе польскай культуры.

Міністэрства замежных спраў адчыніла дзверы сваёй сядзібы з нагоды Дня дыпламатычнай службы – 16 лістапада. Свята польскай дыпламатыі было ўстаноўлена тры гады таму рашэннем міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага.

https://www.traditionrolex.com/8