<p>Мексіка ў снежні чакае мільёны турыстаў, але не з Беларусі</p>

У снежні 2012 года Мексіка чакае мільёны турыстаў з усяго свету. У Расіі карыстаюцца попытам пуцёўкі перад 21 снежня (менавіта на гэты дзень, згодна з календаром індзейцаў майя, прагназуюць «канец свету»).

Але ў Беларусі вялікага попыту на туры ў Мексіку не назіраецца. У Travelclub «Еўрарадыё» тлумачаць, што попыт на Мексіку сёлета вырас, але не ў сувязі з канцом свету. На гэтую дату тур набылі толькі 2 чалавекі.

Travelclub: Разы ў 2-3 павысіўся попыт. Я не звязваю гэта (з «канцом свету»), таму што менавіта на гэтую дату пытае мала людзей».

Каб атрымаць мексіканскую візу, беларусам трэба ехаць у Маскву, і кошт тура зусім не танны. Але ж калі меркаваць па колькасці запытаў па Мексіцы ў Яндэкс, то беларусы сёлета ў разы больш цікавяцца адпачынкам у Мексіцы: 2,5 тысячы запытаў у жніўні 2011 года і 110 тысяч сёлета.

2

Віталь Ругайн