https://www.traditionrolex.com/8
<p>Міраслаў Стэпанюк, новы дырэктар Белавежскага нацыянальнага парку, які з сённяшняга дня прыступіў да выканання службовых абавязкаў, адной з задач сваёй дзейнасці лічыць узмацненне супрацоўніцтва з беларускімі калегамі з Нацыянальнага парку «Белавежская пушча»</p>

Ім стаў старшыня мясцовай групы дзеяння «Белавежская пушча» Міраслаў Стэпанюк. Сёння адбылося афіцыйнае прызначэнне на пасаду дырэктара парка. Як зазначае новы дырэктар, галоўнай задачай яго дзейнасці стане змена адносін да парка як установы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Міраслаў Стэпанюк:

– Маёй марай з’яўялецца зрабіць так, каб за пару гадоў гэты парк палюбілі людзі. Каб нашы мясцовыя жыхары ганарыліся паркам, каб запрашалі прыязджаць сюды, каб былі з ім звязаныя. Каб ведалі, што на базе парка можна рабіць штосьці карыснае ці нават з яго дапамогай паляпшаць умовы жыцця. Думаю, што гэта рэальны кірунак. І калі мы будзем да гэтага падыходзіць адкрыта, калі жыхары трактавалі б ролю парка не ранейшымі стэрэатыпамі, то, магчыма, гэта атрымаецца.

Белавежская пушча – апошні натуральны нізінны лес Еўропы, ляжыць на тэрыторыі дзвюх краін: Беларусі і Польшчы. Па словах Міраслава Стэпанюка, ён ставіць націск на развіццё супольнай турыстыкі і на аб’яднанне форм і метадаў функцыянавання парку і аховы прыроды з Нацыянальным паркам «Белавежская пушча».

* * *

Міраслаў Стэпанюк, новы дырэктар Белавежскага нацыянальнага парка, які з сённяшняга дня прыступіў да выканання службовых абавязкаў, адной з задач сваёй дзейнасці лічыць ўзмацненне супрацоўніцтва з беларускімі калегамі з Нацыянальнага парка «Белавежская пушча».

– Форм супрацоўніцтва вельмі шмат. Напэўна, ёсць перспектыва ў справе павелічэння папуляцыі тых звяроў, якія насяляюць пушчу па адным і другім боку. Перадусім – зуброў. Таксама супрацоўніцтва на навуковай ніве. Яно таксама патрабуе агульнага падыходу, каб карыстацца пры розных даследаваннях агульнай методыкай, каб гэтыя даследаванні затым былі разам надрукаваныя.

Галоўнай умовай добрага супрацоўніцтва паміж абодвума паркамі, на думку Міраслава Стэпанюка, з’яўляецца жаданне беларускага боку ўключыцца ў такое супрацоўніцтва, бо жаданне польскага боку ёсць.

https://www.traditionrolex.com/8