Беларусы Пецярбургу выдалі кружэлку з песнямі

15.12.2012 - Витрина туров

Беларусы Пецярбургу выдалі кружэлку з песнямі

«Пецярбургскі сшытак» – гэта зборнік песень на словы беларускіх паэтаў, які выпусцілі беларусы Пецярбурга. Песні на вершы Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш, Адама Міцкевіча выконваюць нашы суайчыннікі, якія жывуць у Паўночнай сталіцы Расіі

«Пецярбургскі сшытак» – гэта зборнік песень на словы беларускіх паэтаў, які выпусцілі беларусы Пецярбурга. Песні на вершы Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш, Адама Міцкевіча выконваюць нашы суайчыннікі, якія жывуць у Паўночнай сталіцы Расіі.

Музыку напісала таксама беларуска – Ірына Базылёва, праспявалі – беларусы Пецярбурга.

Дыск выдалі на грошы беларусаў з Асацыяцыі беларусістаў Пецярбурга і пры падтрымцы адміністрацыі горада.

«У 2009 годзе была выдадзена кніга «Беларускі Пецярбург» Міколы Нікалаева. У гэтай кніжцы – аповед пра гісторыю горада, гісторыю менавіта беларускага Пецярбурга, у якой згадваюцца дзве тысячы беларусаў, што былі звязаныя з Пецярбургам. Пазней мы пачалі ладзіць экскурсіі па «беларускіх месцах» Пецярбурга, а гэтая кружэлка – працяг нашай працы», – распавяла «Белсату» Ірына Базылёва.



Зміцер Ягораў

Рубрики: Калейдоскоп

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах