Новы аэрапорт у Любліне

19.12.2012 - Витрина туров

Новы аэрапорт у Любліне

Адбылося ўрачыстае адкрыццё аэрапорта

Запрацаваў новы польскі аэрапорт Люблін. А 7-й гадзіне раніцы на першую змену прыйшлі тры дыспетчары. А ў 10.30 адбылося ўрачыстае адкрыццё аэрапорта. У 13.40 павінен прызямліцца першы рэйсавы самалёт з Лондана – «Боінг 737-800» авіякампаніі Ryanair, паведамляе Polskie Radio S.A.

Гэта не першая машына, якая села на пасадачнай паласе ў Любліне. А 8-й раніцы прызямліўся грузавы самалёт, у 9.30 – «Боінг 737», які прывёз гасцей на ўрачыстае адкрыццё аэрапорта, між іншым, прадстаўнікоў Польскага агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання і Упраўлення грамадзянскай авіяцыі.

Першы рэйсавы самалёт з лонданскага аэрапорта Stansted пасля 25 хвілін пастою рушыць назад. На борт ён можа ўзяць 189 пасажыраў. У Люблін было прададзена 90% квіткоў, у Лондан – 80%.

Рубрики: Авиа

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах