<p>Разам з тым Ryanair застаецца авіякампаніяй, якая прадае самыя танныя білеты на найбольш зручныя для беларусаў напрамкі. Напрыклад, у Брусель можна ляцець і з Варшавы – такі варыянт прапаноўвае кампанія Wizz Air за 25–40 еўра. Але з Мінска да Вільні выгадна дабірацца цягніком за тры гадзіны, заплаціўшы ўсяго 8 еўра, тады як за білет у Варшаву давядзецца аддаць ужо 75 еўра, а дарога зойме 8–10 гадзін. То бок беларусу лятаць у краіны Еўрасаюза ўсё адно больш выгадна праз Вільню</p>

Найбуйнейшая еўрапейская авіякампанія, што прываблівае беларусаў таннымі пералётамі, значна павялічыла кошты паслуг, паведамляе belsat.eu.

Яшчэ ў кастрычніку білет з Бруселя да Каўнаса можна было набыць за 15–20 еўра. У лістападзе самалёты Ryanair пачалі лятаць з еўрапейскіх сталіц не ў Каўнас, а ў Вільню – і пры гэтым кошт білета ўзняўся да 27 еўра. А цяпер самыя танныя варыянты каштуюць ужо 43 еўра. Больш за тое, калі цяпер замаўляць білеты на лета, кошты сягаюць нават да 70 еўра.

Разам з тым Ryanair застаецца авіякампаніяй, якая прадае самыя танныя білеты на найбольш зручныя для беларусаў напрамкі. Напрыклад, у Брусель можна ляцець і з Варшавы – такі варыянт прапаноўвае кампанія Wizz Air за 25–40 еўра. Але з Мінска да Вільні выгадна дабірацца цягніком за тры гадзіны, заплаціўшы ўсяго 8 еўра, тады як за білет у Варшаву давядзецца аддаць ужо 75 еўра, а дарога зойме 8–10 гадзін. То бок беларусу лятаць у краіны Еўрасаюза ўсё адно больш выгадна праз Вільню.

Такім чынам, Ryanair уздымае кошты, не баючыся адтоку кліентаў з Усходу. Раней пералёты гэтай кампаніі даражэлі хіба што ў святочныя дні, тады за білеты даводзілася пераплачваць прыблізна ўдвая. «Як любая бізнес-кампанія, яны хочуць зарабляць грошы. З аднаго боку яны бачаць моцны попыт на гэтыя напрамкі, дзе асноўныя пасажыры – літоўцы і беларусы. А з іншага – бачаць, што ў пасажыраў іншага варыянту няма: у «Аэрафлота» і «Белавія» кошты завоблачныя», – кажа Алесь, якому па працоўных справах даводзіцца лятаць у Брусель двойчы на месяц.

Сапраўды, пералёт ад «Белавія» з Мінска, напрыклад, у суседні з Бруселем Амстэрдам каштуе як найменш 129 еўра. А «Аэрафлотам» даляцець з Бруселя ў Маскву можна за 334 еўра! І яшчэ трэба ўлічыць, што дарога з Масквы ў Мінск будзе каштаваць дадатковыя 60 еўра.

Да слова, падаражэлі таксама пералёты Ryanair у іншыя гарады. Напрыклад, білет з Бруселя ў Дублін месяц таму каштаваў каля 50 еўра, а цяпер – прыблізна 80 еўра.