Літоўскі гіпермаркет: Беларусы скупляюць цукеркі, шампанскае і свіныя ногі

22.12.2012 - Витрина туров

Літоўскі гіпермаркет: Беларусы скупляюць цукеркі, шампанскае і свіныя ногі

А цяпер на гэтыя тавары змогуць афармляць tax free

«Еўрарадыё» даведалася, як вярнуць частку грошай за літоўскую каўбасу і каву.

«У Вільні бываю раз на тыдзень. І ў вольны час заўсёды закупаюся ў мясцовых гіпермаркетах. Заўсёды набываю каву, бо яна там танней, чым у нас. А таксама рыбныя вырабы. Бывае калі-нікалі яшчэ сыры», — распавядае мінчанін Міхась.

Цяпер, калі з новага года ў Літве можна будзе вяртаць tax free і за прадукты, Міхась будзе яшчэ больш пільна глядзець: чым і наколькі выгадна можна харчавацца.

«Як шмат набываюць, не магу дакладна сказаць, мы не лічылі. А што набываюць, ведаеце, каб вас не пакрыўдзіць, напэўна, тое, чаго яшчэ няма ў Беларусі», — распавядае «Еўрарадыё» менеджар віленскага гандлёвага цэнтра «Акропаліс» Чэславас Урбанавічус  і дзеліцца сваімі назіраннямі на тэму гастранамічных густаў беларусаў: набываюць далікатэсы альбо тое, што можна даўжэй захоўваць у халадзільніку. Гэта могуць быць замежныя цукеркі, французскае шампанскае. Нехта мясамалочную прадукцыю, ну, а нехта… вялікія свіныя ногі з Іспаніі.

Нерэальных чэргаў з-за tax free «на каўбасу»  ў «Акропалісе» не баяцца.

Чэславас Урбанавічус: «Ведаеце, на святы можа быць. А так у нас ёсць 42 касы. Я не думаю, што будзе вялікі дыскамфорт».

Кампанія Global blue дапамагае вяртаць tax free. Прадстаўнік кампаніі ў Літве Дзяніс Грынявічус кажа, што працэдура афармлення tax free пры набыцці тэлевізара ці палкі каўбасы не будзе адрознівацца.

Дзяніс Грынявічус: «Будзе тое ж самае: сума пакупак у адным такс-фры чэку мусіць быць не менш за 200 літаў (77 долараў). Таксама раней быў адзін касавы чэк — адзін такс-фры бланк. А цяпер, калі ў адзін дзень у адной краме зроблена некалькі пакупак, то іх сума можа лічыцца разам».

На дадзены момант дакладна будуць вяртаць tax free буйныя крамы Maxima (адна з якіх знаходзіцца ў вышэй узгаданым «Акропалісе». – Заўв. «Еўрарадыё»), Rimi і Prizma. Але таксама скарыстацца такой паслугай можна будзе і пасля пакупкі тавараў у фізічных асоб, якія плацяць падатак на дабаўлены кошт.

Па словах Дзяніса Грынявічуса, вяртанне tax free за прадукты дазволіць Літве канкураваць з краінамі, дзе гэта даўно робяць: з Латвіяй, Эстоніяй, Польшчай, Фінляндыяй. Праўда, не так часта, як хацелася б…

Зміцер Кустоўскі

 

Рубрики: Шопинг

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

22.12.2012 14:58
Сифон
ответить

очередь на таможне станет ещё больше

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах