https://www.traditionrolex.com/8
<p>Спеўны гурт «Яваровы людзі» з Таронта і Згуртаванне беларусаў Канады віншуюць суайчыннікаў з Калядамі і Новым, 2013 годам</p>

Спеўны гурт «Яваровы людзі» з Таронта і Згуртаванне беларусаў Канады віншуюць суайчыннікаў з Калядамі і Новым, 2013 годам, паведамляе «Салiдарнасць».

У гэтай песні – найлепшыя пажаданні для ўсіх. Спявайма разам!

Зіма лютуе за вакном,
Але ва ўтульны цёплы дом
Не пусцім мы завею ледзяную.
Каляднай светлаю парой
Сам уздымаецца настрой,
І ў лепшае мы верым – алілуя.
Свой першы тост заўжды я п'ю
За самых блізкіх – за сям'ю,
За тых, хто цеплыню сваю даруе.
Каб мы здаровыя былі,
Усе сябе ў жыцці знайшлі,
І каб нам шанцавала – алілуя.
А тост другі без лішніх слоў
Я вып'ю за маіх сяброў,
За ўсіх, каго і помню, і люблю я.
Які б ні выпаў скрушны час,
Сябры трымаюць моцна нас,
Дабра вам і удачы – алілуя.
Хоць раскідала нас жыццё,
Адно яднае пачуццё –
Мы Бацькаўшчыну любім дарагую.
Шчыльней гуртуйма наш хаўрус,
І трэці тост – «За Беларусь!» –
Няхай гучыць паўсюль, як алілуя.

Кампазітар – Леанард Коэн
Музычная апрацоўка – Наталля Бялько
Беларускі тэкст – Віялета Кавалёва і гурт «Яваровы людзі»
Відэааператар і рэжысёр – Аляксей Раманаў
Гукарэжысёр – Ігар Філюшкін

https://www.traditionrolex.com/8