https://www.traditionrolex.com/8
<p>Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Польшчы не выдзеліла грашовыя сродкі на правядзенне сёлетняга «Басовішча». Аднак арганізатары заяўляюць, што мерапрыемства адбудзецца</p>

Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Польшчы не выдзеліла грашовыя сродкі на правядзенне сёлетняга «Басовішча». Аднак арганізатары заяўляюць, што мерапрыемства адбудзецца, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У гэтым годзе партнёрам «Беларускага аб’яднання студэнтаў», якое праводзіць фестываль на працягу 20 гадоў, будзе фонд Villa socrates, – паведаміў нашаму радыё каардынатар сёлетняга фэсту Павел Грэсь:

– Мы меркавалі, што БАС не атрымае фінансавання – гэта працягваецца з мінулых гадоў, бо тады былі праблемы з фінансавым разлікам. У кастрычніку дамовіліся так, што фонд Villa socrates будзе партнёрам у арганізацыі фестывалю «Басовішча». Адказнасць за праект і за здабыццё сродкаў мы ўзялі на сябе.

Нягледзячы на тое, што міністэрства не выдзеліла грошы на арганізацыю «Басовішча-2013», ёсць вялікія спадзяванні, што яно ўсё ж такі будзе галоўным спонсарам фестывалю, кажа Павел Грэсь:

 Уступныя перамовы прайшлі, усё ідзе да лепшага. Думаю, што гэта павінна адбыцца так, як і ў мінулым годзе. Увесну Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі правядзе новы конкурс, мы зноў будзем падаваць свой праект, аргументуючы нашу супрацу гэтай дамовай.

Villa socrates і «Беларускае аб'яднанне студэнтаў» ужо вызначылі фармат сёлетняга фестывалю, арганізатары будуць арыентавацца на выканаўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі. 

Радэк Дамброўскі

https://www.traditionrolex.com/8