https://www.traditionrolex.com/8
<p>Адносна працы самога Беларускага дома ў Празе, яна адзначыла, што ў хуткім часе павінен з’явіцца офіс гэтай установы ў сталіцы Чэхіі. Гэта значна пашырыць магчымасці арганізацыі</p>

Аб’яднаць беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, далучыць іх да прабеларускай дзейнасці – гэта галоўныя мэты інтэрнэт-рэсурсу beldom.cz, створанага Беларускім домам у Празе.

Ужо цяпер на сайце можна знайсці мноства інфармацыі: ад навін пра беларускіх палітычных вязняў да раскладу беларускіх набажэнстваў у сталіцы Чэхіі, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя». 

Сайт будзе мець дзве моўныя версіі: беларускую і чэшскую, кажа кіраўніца рэсурсу Наталля Маковік:

– Чэшская версія будзе прызначана для чэшскіх чытачоў, палітыкаў, сродкаў масавай інфармацыі. Мы хочам як мага актыўней інфармаваць пра тое, якая сітуацыя зараз у Беларусі. Цяпер Беларусь, на жаль, не вельмі часта ўзгадваецца, таму мы збіраемся змяніць гэтую сітуацыю, будзем кожную гадзіну публікаваць новую навіну пра тое, што адбылося. Беларуская версія будзе накіравана на тое, каб, па-першае, аб’яднаць беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, а па-другое, гэта будзе інфармацыя для беларусаў, якія шукаюць дапамогі за мяжой. 

Найперш гэтая дапаможная інфармацыя будзе датычыць беларускіх арганізацый, палітычных аб’яднанняў і партый, родных палітычных вязняў і саміх палітвязняў, расказала Наталля Маковік.

Адносна працы самога Беларускага дома ў Празе яна адзначыла, што ў хуткім часе павінен з’явіцца офіс гэтай установы ў сіаліцы Чэхіі. Гэта значна пашырыць магчымасці арганізацыі.

Яна Запольская

https://www.traditionrolex.com/8