У Беластоку беларусам прадавалі запрашэнні на польскія візы

19.01.2013 - Витрина туров

У Беластоку беларусам прадавалі запрашэнні на польскія візы

Як кажа прэс-сакратар Падляшскай памежнай аховы падпалкоўнік Анна Вуйцік, злачынныя групоўкі займаліся такой дзейнасцю на працягу двух гадоў. Для афармлення запрашэнняў яны складалі ў мясцовыя органы ўлады фіктыўныя дакументы. Атрыманыя такім чынам запрашэнні праз пасярэднікаў прадаваліся беларусам

26 беластачан абвінавачваюцца ў незаконным продажы грамадзянам Беларусі запрашэнняў на польскія візы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як кажа прэс-сакратар Падляшскай памежнай аховы падпалкоўнік Анна Вуйцік, злачынныя групоўкі займаліся такой дзейнасцю на працягу двух гадоў. Для афармлення запрашэнняў яны складалі ў мясцовыя органы ўлады фіктыўныя дакументы. Атрыманыя такім чынам запрашэнні праз пасярэднікаў прадаваліся беларусам:

– Група асоб займалася незаконным продажам запрашэнняў на польскія візы. Было арганізавана атрыманне запрашэнняў, якія прадстаўляліся ў консульстве, яны былі пацверджаннем таго, што ў Польшчы запрошаныя асобы будуць усім забяспечаныя. Каб атрымліваць шмат запрашэнняў, групе былі патрэбны пацверджанні таго, што яна мае магчымасць запрашаць да сябе столькі замежнікаў. Таму рабілася гэта наступным чынам: яны вымантачвалі крэдыты, прадстаўляючы ў банках фіктыўныя даведкі пра даходы.

Як распавяла падпалкоўнік Анна Вуйцік, з расследавання вынікае, што такое запрашэнне для беларусаў каштавала 200–300 долараў. У выніку такіх махінацый абвінавачаныя паспелі зрабіць больш за 500 запрашэнняў і зарабілі каля 100 тысяч долараў. Агульная сума затрыманай у сувязі з гэтай справай маёмасці складае амаль 250 тысяч злотых.

Ганна Шайкоўская

Рубрики: Визы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах