Турыстычныя агенцтвы Польшчы прадалі больш турпаездак

23.01.2013 - Витрина туров

Турыстычныя агенцтвы Польшчы прадалі больш турпаездак

Польскія турысты аддаюць перавагу краінам Міжземнага мора

Мінулы год аказаўся вельмі паспяховым для польскіх турагенцтваў. Яны прадалі больш паездак і атрымалі больш высокія даходы, паведамляе Polskie Radio S.A.

У параўнанні з 2011 годам, колькасць кліентаў павялічылася на 12,6%. Паводле апошняй справаздачы Польскай асацыяцыі арганізатараў турызму, даходы турыстычнай галіны ў Польшчы выраслі на 13,8%.

Найбольш папулярным напрамкам паездак быў Егіпет – 19% ад усяго рынку. На другім месцы апынулася Турцыя, далей Грэцыя і Іспанія.

Выразна павялічылася колькасць турыстаў, якія выбіралі аўтобусныя экскурсіі, хаця іх доля склала не больш за 5%.

У сваю чаргу на 27% зменшылася колькасць тураў з уласным даездам на месца адпачынку.

Рубрики: Направления

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах