Бяcплатныя культурніцкія візы ў Польшчу карыстаюцца папулярнасцю

03.02.2013 - Витрина туров

Бяcплатныя культурніцкія візы ў Польшчу карыстаюцца папулярнасцю

Падляшская опера і філармонія разам з дзвюма беластоцкімі турыстычнымі фірмамі падрыхтавалі турыстычныя пакеты для прыезду ў Польшчу. Набываючы пакет, у які ўключаны білет на оперны спектакль або філарманічны канцэрт, беларусы атрымаюць бясплатную культурніцкую візу

Падляшская опера і філармонія разам з дзвюма беластоцкімі турыстычнымі фірмамі падрыхтавалі турыстычныя пакеты для прыезду ў Польшчу. Набываючы пакет, у які ўключаны білет на оперны спектакль або філарманічны канцэрт, беларусы атрымаюць бясплатную культурніцкую візу, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Дырэктар Падляшскай оперы і філармоні Рабэрто Скальмоўскі задаволены, што ўрэшце ўдалося завяршыць усе дамовы і праграма пачала працаваць.

– Ведаю, што не толькі бізнес і пакупкі прыцягваюць сюды людзей, гэтым дадатковым фактарам павінна быць культура. Бо я бачыў поўныя тэатры і поўныя філармоніі ў Мінску. Гэта гледачы, якія будуць да нас прыязджаць. Цягам года гэта можа быць больш за 10 тысяч асоб.

Яўген Лаўрынюк, турбюро якога прапануе турыстычныя пакеты, не спадзяваўся такой вялікай зацікаўленасці з боку беларусаў:

– Толькі мая фірма ўжо прадала больш за 400 месцаў, гэта вельмі шмат. Зацікаўленне не толькі ў жыхароў Гродна, але і Гомельшчыны, Віцебшчыны, Мінска. На сакавік практычна ўсё ўжо прададзена.

Продаж турыстычных пакетаў з візітам у Падляшскую оперу і філармонію вядзецца некалькімі турфірмамі ў Беларусі, якія супрацоўнічаюць з беластоцкімі партнёрамі. Сам білет у оперу не з’яўляецца падставай для атрымання бясплатнай візы ў Польшчу.

Радаслаў Дамброўскі

Рубрики: Визы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах