https://www.traditionrolex.com/8
<p>Нягледзячы на тое, што закон аб міграцыі ў Еўрасаюз становіцца больш ліберальным, замежнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі еўрапейскай супольнасці з пратэрмінаванай візай, надалей могуць быць дэпартаваныя за свой кошт, а таксама ўнесеныя ў спіс грамадзян, якім забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай дамовы</p>

Асобы, якія неабгрунтавана перавысілі тэрмін знаходжання на тэрыторыі Польшчы, могуць атрымаць штраф або нават забарону на ўезд у краіны Шэнгенскай дамовы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Нягледзячы на тое, што закон аб міграцыі ў Еўрасаюз становіцца больш ліберальным, замежнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі еўрапейскай супольнасці з пратэрмінаванай візай, надалей могуць быць дэпартаваныя за свой кошт, а таксама ўнесеныя ў спіс грамадзян, якім забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай дамовы.

Паручнік памежнай аховы ў Тэрэспалі Пётр Грычук:

– Калі мы кажам пра парушэнні, здзейсненыя замежнікамі, тут я кажу пра грамадзян Беларусі, здараюцца парушэнні правілаў знаходжання на тэрыторыі Польшчы – найчасцей гэта парушэнне тэрміну знаходжання ў краіне. У адносінах да гэтых асоб распачынаюцца адміністрацыйныя справы, якія абавязваюць да выезду замежніка з тэрыторыі Польшчы або нават да яго дэпартацыі.

У Люблінскім і Падляшскім ваяводствах за мінулы год у дачыненні да беларусаў было вынесена 303 рашэнні пра абавязацельства выезду з Польшчы, а таксама 41 рашэнне пра дэпартацыю ў Беларусь.

Радэк Дамброўскі

https://www.traditionrolex.com/8