Грамадзяне Беларусі атрымалі 42 тысячы  «карт паляка»

19.02.2013 - Витрина туров

Грамадзяне Беларусі атрымалі 42 тысячы «карт паляка»

 Летась ва Украіне іх выдалі ажно на траціну менш, чым у 2011 годзе

Польскія консульствы ва Украіне выдалі ў мінулым годзе ўкраінскім грамадзянам каля 7 тыс. «карт паляка», якія пацвярджаюць прыналежнасць да польскага народу. Гэта на 3 тыс. менш, чым у 2011 годзе, паведамляе Polskie Radio S.A.

Паводле дадзеных Міністэрства замежных спраў Польшчы, у той жа час украінцы з'яўляюцца лідарамі сярод усіх замежнікаў па колькасці атрыманых такіх карт з моманту іх ўвядзення ў 2008 годзе. З тых часоў украінцы атрымалі каля 46 тыс. «карт паляка» з усіх выдадзеных да канца мінулага года каля 100 тысяч.

Другое месца па колькасці такіх карт занялі грамадзяне Беларусі, якія атрымалі ўжо 42 тыс. штук, а грамадзяне Расіi да канца мінулага года атрымалі 2,7 тыс. «карт паляка».

Паводле польскага МЗС, у мінулым годзе выдача гэтых карт ва ўсіх краінах – усходніх суседзях Польшчы зменшылася да 20 тыс. з 25 тыс. годам раней.

Рубрики: Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах