Калектыў сочынскага санаторыя «Беларусь» узбуджаны і напалоханы

19.02.2013 - Витрина туров

Калектыў сочынскага санаторыя «Беларусь» узбуджаны і напалоханы

Па адной з версій, яшчэ некалькі тыдняў таму дырэктара санаторыя Георгія Саракашыша і двух ягоных намеснікаў выклікалі ў Мінск як быццам падпісаць нейкія паперы, узгадніць планы на бягучы год. Паехалі і… у Сочы больш не вярнуліся. Папаўзлі чуткі: яны знаходзяцца ў адным з беларускіх следчых ізалятараў

Штодня беларускія тэлеканалы паведамляюць навіны з Сочы. І недзіўна: там адпачывае Аляксандр Лукашэнка, сумяшчаючы катанне на горных схілах з рабочымі сустрэчамі. Але, як падаецца, галоўную навіну тэлеканалы схавалі ад гледачоў, паведамляе «Народная воля».

 …Калектыў сочынскага санаторыя «Беларусь» узбуджаны і напалоханы. Па адной з версій, яшчэ некалькі тыдняў таму дырэктара санаторыя Георгія Саракашыша і двух ягоных намеснікаў выклікалі ў Мінск як быццам падпісаць нейкія паперы, узгадніць планы на бягучы год. Паехалі і… у Сочы больш не вярнуліся. Папаўзлі чуткі: яны знаходзяцца ў адным з беларускіх следчых ізалятараў.

Праўда, афіцыйна тым, хто працуе ў «Беларусі», па-ранейшаму гавораць, што Саракашыш і двое ягоных намеснікаў знаходзяцца ў доўгатэрміновай камандзіроўцы. Але ж «спецыфічная камандзіроўка» нешта зацягнулася…

Супрацоўніца санаторыя Ірына, якая папрасіла не называць яе прозвішча, распавяла «Народнай волі», што ніякіх прыкмет надыходзячай буры не было. Не першы ж раз дырэктара і яго намеснікаў выклікалі ў Мінск. Але вось сенсацыя: днямі з’явіўся новы кіраўнік санаторыя – Уладзімір Рыжанкоў.

Санаторый «Беларусь» у Сочы падпарадкоўваецца Кіраўніцтву спраў прэзідэнта. Санаторый размешчаны ў Цэнтральным раёне Сочы ў дэндрапаркавай зоне, што ў сямі кіламетрах ад чыгуначнага вакзала і ў 35 кіламетрах ад аэрапорта. Месца – супер! Да таго ж санаторый знаходзіцца на тэрыторыі ўнікальнага парку на плошчы больш за 15 гектараў. І, дарэчы, недалёка ад рэзідэнцыі расійскага прэзідэнта.

Нядаўна побач з галоўным корпусам разгарнулася будаўніцтва новых карпусоў. Магчыма, менавіта гэта і стала кропкай адліку ў справе кіраўнікоў санаторыя, лёс якіх пакуль невядомы.

У Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь «Народнай волі» паведамілі, што крымінальнай справы супраць былога дырэктара сочынскага санаторыя ў іх няма. Пракуратура таксама адмовіла сваю датычнасць да гэтага скандалу. У трэцяй структуры, з падачы якой магла быць распачата гэтая справа, – Камітэце дзяржаўнай бяспекі – традыцыйна адказвае толькі тэлефон даверу. Па ім можна нешта паведаміць «камітэтчыкам», а вось даведацца ад іх хоць пра што-небудзь практычна немагчыма.

Заўважым, размова ў дадзеным выпадку ідзе пра расійскіх грамадзян. Георгій Саракашыш, які шмат гадоў узначальваў беларускі санаторый у Сочы, – не проста чыноўнік, ён уганараваны званнем «Выдатнік аховы здароўя Расійскай Федэрацыі». Магчыма, у пасольстве Расіі нешта ведаюць пра лёс былых кіраўнікоў «Беларусі»?

Аказваецца, і там нічога не ведаюць. Нам адказалі, што консула па справе кіраўнікоў беларускага санаторыя да следчых не выклікалі. Гэта, праўда, яшчэ ні аб чым не гаворыць: згодна з працэдурай, калі самі арыштаваныя не настойваюць на ўдзеле консула, то яго ніхто і не павінен турбаваць.

У рэшце рэшт мы патэлефанавалі ва ўпраўленне сацыяльна-культурнай сферы і турызму Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Намеснік начальніка Алег Міхайлаў «адшыў» з лёту: «А што вы тут вышукваеце? Лепш нешта добрае напісалі б пра дзейнасць санаторыяў. Пакуль жа нічога пра гэтую справу на афіцыйным узроўні я вам сказаць не магу…»

Дарэчы, некалькі дзён таму з’явілася афіцыйная інфармацыя пра ўзбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні да некаторых асоб, звязаных з Кіраўніцтвам спраў. Але ці сапраўды меліся на ўвазе Саракашыш і яго падначаленыя, невядома.

Тым часам 15 лютага Аляксандр Лукашэнка, знаходзячыся ў Сочы, абавязаў кіраўніка спраў Віктара Шэймана паскорыць будаўніцтва ў Сочы і Краснай Паляне. Так і сказаў: «Пытанне адно: нам трэба скончыць пачатую справу, скончыць усе гэтыя будоўлі. Трэба зрабіць усё, каб санаторый у Сочы прывесці ў парадак». Пра лёс былых кіраўнікоў санаторыя ён нічога не сказаў.

Рубрики: Санатории

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах