https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гандлёвы турызм прыносіць шмат карысці ўсходнім рэгіёнам дзяржавы</p>

Гандлёвы турызм прыносіць шмат карысці ўсходнім рэгіёнам дзяржавы, паведамляе Polskie Radio S.A.

У мінулым годзе турысты з-за ўсходняй мяжы, якія прыязджаюць у Польшчу за пакупкамі, пакінулі ў польскіх крамах на адну чацвёртую больш грошай, чым годам раней, – 6,62 млрд злотых. Пра гандлёвы турызм піша Gazeta Wyborcza.

Адкуль бяруцца гэтыя дадзеныя? Каб даследаваць маштаб неафіцыйнага экспарту, Галоўнае ведамства статыстыкі рэгулярна высылае сваіх працаўнікоў на памежныя пераходы, каб яны далі запоўніць анкеты турыстам. Такія апытанні праводзяцца толькі на ўсходняй мяжы, на мяжы з краінамі Еўрапейскага саюза iх няма.

Што прыцягвае замежнікаў у польскія крамы? Па-першае, многія тавары тут можна купіць больш танна, чым, напрыклад, у Беларусі, асабліва дзякуючы вяртанню падатку на дададзеную вартасць (ПДВ у Польшчы — 23% на большасць тавараў. – Рэд.). Па-другое, усё прасцей перакрочыць мяжу дзякуючы малому памежнаму руху (жыхары памежных мясцовасцей ездзяць без віз). Многія крамы непадалёк ад мяжы нацэленыя на кліентаў з Усходу – асабліва з Беларусі i Украіны. У крамах цешацца, калі бачаць турыстаў з-за мяжы, паколькі яны заўсёды набіраюць поўныя кошыкі тавараў і плацяць наяўнымі, а гэта для крамаў таксама карысна.

 

https://www.traditionrolex.com/8