Беласток запрашае на VIII Падляшскі турыстычны кірмаш

26.02.2013 - Витрина туров

Беласток запрашае на VIII Падляшскі турыстычны кірмаш

У сярэдзіне мая пачынаецца VIII Падляшскі турыстычны кірмаш. Ужо цяпер арганізатары запрашаюць да ўдзелу турыстычныя арганізацыі, турагенцтвы и гатэлі з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы

У сярэдзіне мая пачынаецца VIII Падляшскі турыстычны кірмаш. Ужо цяпер арганізатары запрашаюць да ўдзелу турыстычныя арганізацыі, турагенцтвы і гатэлі з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Заяўкі можна падаваць да 31 сакавіка, але тых, хто паспее гэта зрабіць да канца лютага, чакае спецыяльная прамоцыя. Кажа дырэктар Падляшскай турыстычнай арганізацыі Сільвія Грудзінская:

Гэта зніжкі для членаў Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі, а таксама для членаў Польскай палаты турызму Падляшскага аддзялення ў Беластоку. Мы падрыхтавалі зніжкі на 15%, а таксама зніжкі на 7% да канца лютага. Разам гэта можа быць зніжка на 22%. Для ўсіх астатніх удзельнікаў мінулых гадоў гэтая зніжка складзе  12% да канца лютага.

Падляшскі турыстычны кірмаш – найбольшая імпрэза гэтага тыпу ў Паўночна-Усходняй Польшчы. Кожны год у кірмашы бяруць удзел турыстычныя арганізацыі з Гродзеншчыны і Брэстчыны.

Лукаш Леанюк

Рубрики: Выставки

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах