<p>«Вечна юны, вечна з намі, ён заўжды, заўжды жывы» – спявалася ў вядомай песні пра правадыра міравога пралетарыяту. Уладзімір Ульянаў ужо каля 90 гадоў амаль бязвыезна спачывае ў маўзалеі на Чырвонай плошчы.</p>

«Вечна юны, вечна з намі, ён заўжды, заўжды жывы» – спявалася ў вядомай песні пра правадыра міравога пралетарыяту. Уладзімір Ульянаў ужо каля 90 гадоў амаль бязвыезна спачывае ў маўзалеі на Чырвонай плошчы, паведамляе belsat.eu.

Праўда, цяпер мемарыял зацягнуты белым палатном на час рамонту, і паглядзець на рэшткі цела Леніна немагчыма. Таму энтузіясты з Музея СССР прапаноўваюць завітаць у адмысловы павільён.

У зацемненым пакоі, падобным да антуражаў маўзалея, васковая копія цела правадыра… дыхае і нават ціхенька пасопвае. «Дыхае» Уладзімір Ільіч ад разеткі 220 вольт, а піянеры штодня выціраюць пыл з пінжака і твару скульптуры.

Паводле саміх працаўнікоў музея, старэйшыя наведвальнікі ў захапленні ад ідэі, малодшыя – баяцца васковага Леніна. Апроч гэтага захапляльнага відовішча, у музеі можна паслухаць музычныя хіты савецкай эпохі, паглядзець на дзясяткі бюстаў лідараў СССР, плакаты ды іншыя артэфакты той эпохі.

1