<p>Ад 1945 года там дзейнічала «катавальня Службы бяспекі»</p>

У сядзібе польскага міністэрства юстыцыі ў Варшаве пабудуюць Музей антысавецкага партызанскага руху, паведамляе Polskie Radio S.A.

Экспазіцыя размесціцца ў падвале міністэрства, дзе ад 1945 года дзейнічалі засценкі тагачаснага міністэрства грамадскай бяспекі, больш вядомыя як «катавальня Службы бяспекі».

У падвале міністэрства ў пасляваенныя гады ўтрымлівалі і катавалі герояў антысавецкага супраціўлення, якія і пасля заканчэння Другой сусветнай вайны працягвалі змагацца за поўнае вызваленне Польшчы ад акупантаў. 

1 сакавіка ў Польшчы ўстаноўлена днём іх памяці – Днём выклятых жаўнераў. Доўгі час памяць пра іх была тэмай табу, але ў 2010 годзе прэзідэнт Лех Качыньскі афіцыйна абвесціў першы дзень вясны Днём выклятых жаўнераў. 

Дзякуючы рашэнню міністра юстыцыі Яраслава Говіна, падвалы былой турмы былі адрамантаваныя. Ствараецца канцэпцыя будучага музея.

Учора яго памяшканне наведаў прэзідэнт Браніслаў Камароўскі. 

Польшча застаецца адной з нешматлікіх краін, дзе да гэтай пары няма месца памяці пра камуністычныя злачынствы. Я вельмі хачу, каб гэта змянілася, – сказаў польскі лідар. 

Для наведвальнікаў новы музей адчыніць дзверы 1 сакавіка 2015 года. Таксама ўчора Браніслаў Камароўскі ўпершыню ўручыў ордэны Крыжа Незалежнасці васямнаццаці ветэранам антысавецкай партызанскага руху 1939–1956 гадоў.


PAP/Leszek Szyma?ski

У сядзібе польскага Міністэрства юстыцыі ў Варшаве пабудуюць Музэй антысавецкай партызанкі. Экспазыцыя разьмесьціцца ў падвале міністэрства, дзе ад 1945 году дзейнічаў арышт тагачаснага Міністэрства грамадзкай бясьпекі больш вядомы як “катавальня Службы бясьпекі”. У падвале міністэрства ў пасьляваенныя гады ўтрымлівалі й катавалі герояў антысавецкага супраціву, якія й пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны працягвалі змагацца за поўнае вызваленьне Польшчы ад акупантаў.

1 сакавіка ў Польшчы ўстаноўленае днём іх памяці – Днём выклятых жаўнераў. Доўгі час памяць пра іх была тэмай табу, але ў 2010 годзе прэзыдэнт Лех Качыньскі афіцыйна абвесьціў першы дзень вясны Днём выклятых жаўнераў.

Дзякуючы рашэньню міністра юстыцыі Яраслава Говіна, падвалы былой турмы былі адрамантаваныя. Ствараецца канцэпцыя будучага музэя. Учора яго памяшканьне наведаў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.

- Польшча застаецца адной зь нешматлікіх краін, дзе да гэтай пары няма месца памяці пра камуністычныя злачынствы. Я вельмі хачу, каб гэта зьмянілася, - сказаў польскі лідар.

Для наведнікаў новы музэй адчыніць дзьверы 1 сакавіка 2015 году.

Таксама ўчора Браніслаў Камароўскі ўпершыню ўручыў Ордэны Крыжа Незалежнасьці васямнаццаці вэтэранам антысавецкай партызанкі 1939-1956 гадоў.

- See more at: http://www.radyjo.net/4/28/Artykul/128719,%D0%A3-%D1%81%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B5-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%8E%D1%81%D1%82%D1%83-%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8C-%D0%9C%D1%83%D0%B7%D1%8D%D0%B9-%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8B%D1%81%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B9-%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D1%96-#sthash.HrSc3F64.dpuf