https://www.traditionrolex.com/8
<p>Колькасць рэйсаў польскіх аўтобусаў будзе залежаць ад запатрабавання</p>

Кіраўніцтва суполкі Польскай аўтобуснай камунікацыі ў Сувалках (ПКС) плануе адкрыць рэгулярныя зносіны паміж Аўгуставам і Гродна.

Як паведаміла дырэктар у справах перавозак Эва Налівайка, гэта стане магчымым пасля атрымання ўсіх дазволаў як з польскага, так і з беларускага боку:

– Гродзенская транспартная фірма «Інтакс» плануе наладзіць аўтобусныя зносіны з Гродна праз Друскенікі і Сувалкі да Аўгустова. У залежнасці ад патрэб на рынку будзем ездзіць па чарзе. Але ў якія дні – пакуль канчатковага рашэння па гэтым пытанні няма.

Па словах Эвы Налівайкі, выглядае так, што хутчэй перавозкі пасажыраў пачне ажыццяўляць гродзенская фірма «Інтэкс», а колькасць рэйсаў польскіх аўтобусаў будзе залежаць ад запатрабавання, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Кастусь Бандарук

https://www.traditionrolex.com/8