У Варшаве адбудзецца свята дранікаў і крамбамбулі

14.03.2013 - Витрина туров

У Варшаве адбудзецца свята дранікаў і крамбамбулі

Беларуская дыска-рокатэка – свята дранікаў і крамбамбулі – адбудзецца ў пятніцу, 15 сакавіка, у Варшаўскім клубе ЦДКУ (CDQ)

Беларуская дыска-рокатэка – свята дранікаў і крамбамбулі – адбудзецца ў пятніцу, 15 сакавіка, у Варшаўскім клубе ЦДКУ (CDQ). Гасцей чакае беларуска-украінска-балканская музыка, смачныя дранікі, сапраўдная крамбамбуля. Паколькі ўвесь тыдзень адзначаецца Масленіца – чакаюцца бліны з ікрой, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Адзін з арганізатараў свята Пётр Дудановіч заклікае ўсіх далучацца да беларускай імпрэзы і ў прыемнай кампаніі сустрэць пачатак вясны.

– Гэта будзе свята дранікаў і крамбамбулі. Будзе беларуская музыка, за якую адказны дыджэй «Сундук». Мы чакаем файнай беларускай тусоўкі. Добрая нагода сустрэцца, паразмаўляць, пагуляць супольна. Сядайце на аўтобусы, цягнікі і прыязджайце да нас. Будзе весела, будзе крута, будзе па-беларуску.

Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца клуб CDQ, Самакіраванне беларусістыкі ды Bulba Hoўse. Уваход усім вольны.

Вікторыя Сцепановіч

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах