12 сакавіка ў Будапешце урачыста адкрылася персанальная выстава Уладзіміра Цэслера

14.03.2013 - Витрина туров

12 сакавіка ў Будапешце урачыста адкрылася персанальная выстава Уладзіміра Цэслера

Правядзенне выставы плаката У. Цэслера ў Венгрыі ў бягучым годзе мае сімвалічнае значэнне: 25 гадоў таму ў венгерскім горадзе Печ адбылася яго першая персанальная выстава плаката

12 сакавіка ў Будапешце ўрачыста адкрылася персанальная выстава знакамітага беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера «Культурны плакат», на якой экспануецца 45 арыгінальных плакатаў. Выстава арганізавана Пасольствам Беларусі ў Венгрыі сумесна з вядомай будапешцкай галерэяй «Фораш». 
 
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі венгерскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Будапешце, творчая інтэлігенцыя, паведамляе МЗС РБ.
 
Адбылося выступленне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Хайноўскага, падчас якога удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмлены з творчасцю У. Цэслера. Асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці далейшага развіцця двухбаковых сувязяў у сферы культуры і мастацтва. 
 
Правядзенне выставы плаката У. Цэслера ў Венгрыі ў бягучым годзе мае сімвалічнае значэнне: 25 гадоў таму ў венгерскім горадзе Печ адбылася яго першая персанальная выстава плаката. 
 
Выстава працягнецца да 12 красавіка.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах