https://www.traditionrolex.com/8
<div class="heading">
<p>Але крадуць беларусы ў Польшчы па дробязях: у асноўным цягнуць дробныя рэчы да 30 долараў</p>
</div>

У інтэрв’ю БелТА генеральны консул Беларусі ў Беластоку Аляксандр Берабеня заявіў, што ў горадзе ўзрастае колькасць беларусаў, якія трапляюцца на крадзяжах, паведамляе Euroradio.fm.

Напрыклад, у беластоцкім Media Markt беларусы набываюць падарункавыя карты, якія дазваляюць зрабіць запрашэнні для шэнгенскай візы «на закупкі», а разам з імі — набыць тавараў на пэўную суму.

Відавочна, што сюды прыязджае шмат грамадзян нашай краіны. Можа, сярод іх ёсць і нядобрасумленныя?

«Раю звярнуцца ў паліцыю, калі яны дадуць такую статыстыку. Мы не даём такой інфармацыі, бо гэта службовая таямніца», — суха адказвае на пытанне «Еўрарадыё» ахоўнік Media Markt.

У прэс-службе ўпраўлення паліцыі Падляшскага ваяводства пра крадзяжы, здзейсненыя беларусамі, таксама нічога не гавораць.

Прэс-служба ўпраўлення паліцыі Падляшскага ваяводства: «Такой статыстыкі няма. Калі справа тычыцца замежніка, то падраздзяленне, якое вядзе справу, перадае інфармацыю ў консульства. А ў статыстыцы ў нас няма размежавання па нацыянальнай прыкмеце, ёсць толькі здзейснены ўчынак».

Працягваем абзвоньваць крамы. У галерэі Podlaska злодзеяў з Беларусі не заўважалі.

Галерэя Podlaska: «Мы не мелі такіх паведамленняў, я не чула пра такія інцыдэнты».

Як, дарэчы, і ў галерэі Zielone wzgórze:

«За апошні год у нас не было зафіксавана ніводнага крадзяжу, звязанага з замежнікамі».

А вось у Auchan пацвердзілі павелічэнне колькасці злодзеяў з Беларусі, якія, дарэчы, ужо даўно з’яўляюцца «кліентамі» аховы крамы.

Ахоўнік Auchan: «Сёння, гадзіну таму таксама злавілі грамадзяніна вашай краіны. Нёс дробную рэч нейкія рамяні бяспекі. Як мінімум трапляецца адзін грамадзянін Беларусі штодзень. Колькі існуе крама, увесь час у сярэднім такая лічба».  

Паводле слоў ахоўніка, у асноўным беларусы стараюцца выносіць нешта дробнае, коштам да 100 злотых (каля 31 долара).

У гандлёвых цэнтрах Бяла-Падляскі, куды таксама едзе шмат беларусаў на шопінг, за крадзяжамі нашы суайчыннікі заўважаныя не былі. У гандлёвым цэнтры Sas больш скардзяцца на чэчэнцаў і грузінаў. А ў Rywal выказваюць задавальненне вялікай колькасцю гасцей з Беларусі. І дадаюць, што ніводнага непрыемнага інцыдэнту з удзелам беларусаў за апошнія месяцы не было.

Зміцер Кустоўскі

https://www.traditionrolex.com/8