<p>Гміна Дубічы Царкоўныя спрабуе падкрэсліць сваю адметнасць, дзеля чаго стварае лакальны прадукт, які б быў сімвалам гміны і ўвасабляў культуру і традыцыю жыхароў. На працягу бліжэйшага тыдня ў гмінным асяродку культуры адбываюцца разьбярскія майстар-класы</p>

Гміна Дубічы Царкоўныя спрабуе падкрэсліць сваю адметнасць, дзеля чаго стварае лакальны прадукт, які б быў сімвалам гміны і ўвасабляў культуру і традыцыю жыхароў. На працягу бліжэйшага тыдня ў гмінным асяродку культуры адбываюцца разьбярскія майстар-класы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Па словах дырэктара ўстановы Ёланты Сохі, гэта не першыя заняткі такога тыпу.

– Некалькі гадоў шукаем свой лакальны прадукт. Спрабуем арганізаваць у сябе розныя навучанні і курсы. Можа, з дапамогай усіх гэтых намаганняў створым свой лакальны прадукт. За некалькі гадоў мы ужо арганізоўвалі розныя навучанні – былі майстар-класы па стварэнні пісанак, ткацкія, а цяпер ладзім майстар-клас для разьбяроў. І можа так адбудзецца, што створым свой лакальны прадукт.

Разьбярскія майстар-класы ў Дубічах Царкоўных вядзе народны майстар Уладзімір Наўмюк. Праект адбываецца пры падтрымцы лакальнай групы дзеяння «Белавежская пушча».

1

2

3

4

5

6

Наталля Герасімюк,  фота аўтара