За жыццём зуброў у Белавежскай пушчы цяпер можна паназіраць он-лайн

26.03.2013 - Витрина туров

За жыццём зуброў у Белавежскай пушчы цяпер можна паназіраць он-лайн

Што і колькі ядуць зубры? Хто галоўны ў статку? Ці карыстаецца лясны гаспадар павагай з боку іншых насельнікаў лесу? Глядзіце самі!

Што і колькі ядуць зубры? Хто галоўны ў статку? Ці карыстаецца лясны гаспадар павагай з боку іншых насельнікаў лесу? Глядзіце самі!

Польская лясная служба дае магчымасць пабачыць жыццё зуброў у адным з найстарэйшых нацыянальных паркаў Еўропы ў рэжыме онлайн-трансляцыі.

Відэакамеру, з дапамогай якой можна паназіраць за зубрамі ў іх натуральным асяроддзі, усталявалі на паляне з кармушкай ў паўночнай частцы Белавежскай пушчы. Гэта адно з тых месцаў, дзе леснікі пакідаюць ежу для зуброў у зімовы перыяд. Уначы паляну асвятляе лямпа з інфрачырвоным святлом. Жывёлы не бачаць гэтага выпраменьвання, таму яно і не ўплывае на іхныя паводзіны ды рытм жыцця. Леснікі адзначаюць, што да кармушкі з камерай прыходзяць розныя групы зуброў. Найбольш характэрны статак, аднак, з маленькім зубранём, якое нарадзілася зусім нядаўна, паведамляе belsat.eu.

Для падкормлівання зуброў летась набылі 18 тон сена, але дадаюць у іхні рацыён таксама авёс і кукурузу. Гэта дапамагае жывёлам выжыць у галодныя зімовыя месяцы і прадухіляе абгрызанне маладых дрэўцаў зубрамі і знішчэнне фермерскіх палёў.

Часта да кармушкі прыходзяць таксама алені і казулі, якія цярпліва чакаюць, калі лясныя гаспадары наядуцца. З’яўляюцца тут таксама зайцы, куніцы, а зрэдку завітваюць нават ваўкі, але зубры мужна праганяюць няпрошаных гасцей.

Цяпер у Белавежскай пушчы, што на тэрыторыі Польшчы і Беларусі, выступае найбуйнейшая ў Еўропе папуляцыя зуброў: у абедзвюх частках пушчы жыве іх каля 1 тысячы. У пачатку ХХ стагоддзя гэтыя велічныя жывёліны вымерлі ў натуральных умовах Белавежскай пушчы. Апошні зубр загінуў ад рукі браканьера ў 1919 годзе. Толькі пасля Другой сусветнай вайны жывёлу зноў удалося засяліць у натуральныя ўмовы з прыватнага гадавальніка.

Максім Ярашэвіч

Рубрики: Технологии

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах