Сёлета спаўняецца 20 год «Нясвіжскай акадэміі»

26.03.2013 - Витрина туров

Сёлета спаўняецца 20 год «Нясвіжскай акадэміі»

Сёлета — дваццаць гадоў з таго моманту, калі было прынята рашэнне аб стварэнні беларуска-польскага адукацыйнага праекта. Назва яго — «Міжнародная паслядыпломная летняя школа «Нясвіжская акадэмія». У 1994-м быў ажыццёўлены першы набор слухачоў. А ўсяго нашымі выпускнікамі стала больш за 300 спецыялістаў з Беларусі, Літвы і Украіны

На сённяшні дзень у старадаўнім Нясвіжы афіцыйна не існуе вышэйшых навучальных устаноў. Але што ж тады азначае словазлучэнне «Нясвіжская акадэмія»? Такую гучную назву атрымаў міжнародны асветніцка-адукацыйны праект. Сёлета «Нясвіжская акадэмія» збярэ ўдзельнікаў ужо напрыканцы вясны. Напярэдадні падзеі карэспандэнт газеты «Культура» сустрэўся з каардынатарам праекта з беларускага боку — дэканам факультэта дадатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ігарам ГАРНАКОМ.

— Ужо колькі гадоў праект «Нясвіжская акадэмія» рэалізуецца БДУКіМ сумесна з польскім бокам. Чым ён будзе адметны сёлета?

— Сёлета — дваццаць гадоў з таго моманту, калі было прынята рашэнне аб стварэнні нашага беларуска-польскага адукацыйнага праекта. Назва яго — «Міжнародная паслядыпломная летняя школа «Нясвіжская акадэмія». У 1994-м быў ажыццёўлены першы набор слухачоў. А ўсяго нашымі выпускнікамі стала больш за 300 спецыялістаў з Беларусі, Літвы і Украіны.

Наш праект рэалізуецца на аснове Пагаднення аб супрацоўніцтве, заключанага паміж БДУКіМ і Нацыянальным інстытутам спадчыны Польшчы пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Цікавы факт: «Нясвіжская акадэмія» — гэта адзін з найстарэйшых культурна-адукацыйных праектаў, сумесных з польскім бокам. Асноўная яе мэта — абмен вопытам працы ў сферы захавання культурна-гістарычнай спадчыны, а таксама навучанне спецыялістаў методыкам планавання і выканання рэстаўрацыйных работ, распрацоўкі дакументацыі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Асобны кірунак супрацоўніцтва прысвечаны ахове гістарычных помнікаў архітэктуры, паркаў, садоў, культурнага ландшафту.

— Наколькі вядома, слухачамі курсаў могуць быць не толькі беларускія спецыялісты…

— Сапраўды, пераважная большасць слухачоў нашых курсаў — гэта прадстаўнікі ўстаноў культуры, спецыялісты па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, рэстаўратары з Беларусі, Украіны і Літвы, якія набіраюцца па гадамі выпрацаванай формуле. Штогод на курс прымаюць пятнаццаць чалавек, адзінаццаць з якіх прадстаўляюць музеі, аддзелы культуры, мастацкія галерэі ды іншыя ўстановы культуры з Беларусі, а таксама па два прадстаўнікі з Украіны і Літвы. Дарэчы, кожны курс навучання складаецца з двух 12-дзённых этапаў прафесійнага ўдасканалення. Першы праходзіць у Беларусі, другі, праз год, — у Польшчы.

2-2

— Ці дастаткова такога невялікага курса для прафесійнага ўдасканалення? Хто з’яўляецца выкладчыкам «Нясвіжскай акадэміі»?

— Тэарэтычныя і практычныя заняткі ў нас праводзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты-практыкі і навукоўцы з Беларусі ды Польшчы як у навучальных аўдыторыях БДУКіМ, так і непасрэдна на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, дзе слухачы знаёмяцца з працай па захаванні аб’ектаў спадчыны, айчыннымі і еўрапейскімі методыкамі рэстаўрацыі, рэканструкцыі і кансервацыі помнікаў архітэктуры. Пасля заканчэння другога этапа прафесійнага ўдасканалення слухачы абараняюць выпускную работу і ім ўручаецца дыплом міжнароднага ўзору.

Што да нашых выкладчыкаў, то актыўны ўдзел у рэалізацыі гэтага культурна-адукацыйнага праекта на працягу многіх гадоў прымае старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Шчасны, саветнік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Кшыштаф Салацінскі, каардынатар праекта ад польскага боку — галоўны спецыяліст Нацыянальнага інстытута спадчыны Лідзія Клюпш, намеснік дырэктара прадпрыемства «Белрэстаўрацыя» Сяргей Друшчыц, а таксама многія іншыя вядомыя спецыялісты.

— Якія аб’екты ў Беларусі плануецца наведаць у бягучым годзе?

— Сёлетні курс мае назву «Аўтэнтычнасць як каштоўнасць аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны». Адпаведна, у тым ліку і па просьбе польскіх калег, плануецца наведаць старадаўні Гальшанскі замак, паразважаць над магчымасцю яго будучай кансервацыі, ацаніць захаванасць аўтэнтычнага аблічча Лідскага замка пры рэстаўрацыі, і вядома ж, па добрай традыцыі, пабываць у Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе. Да слова, сённяшні намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Наталля Жарко — таксама выпускніца нашай «…Акадэміі».

Канстанцін АНТАНОВІЧ

Рубрики: Международное Сотрудничество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах