Па месцах Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута цяпер можна вандраваць з турагенцтвам «Дэльфін груп»

09.04.2013 - Витрина туров

Па месцах Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута цяпер можна вандраваць з турагенцтвам «Дэльфін груп»

Турыстычнае агенцтва «Дэльфін груп» распрацавала ўнікальныя маршруты, прысвечаныя 150-годдзю паўстання 1863–1864 гг. і памяці яго кіраўнікоў – ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута

Турыстычнае агенцтва «Дэльфін групп» распрацавала ўнікальныя маршруты, прысвечаныя 150-годдзю паўстання 1863–1864 гг. і памяці яго кіраўнікоў – ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.

Першая з экскурсій праходзіць па Брэсцкаму рэгіёну і ўключае ў сябе Мілавіды, Косава, Ружаны і Ласосін, дзе адбыліся знакамітыя бітвы паўстання, знаходзяцца шматлікія помнікі і месцы пахавання герояў. Другі маршрут пралягае ў гродзенскім кірунку. Яго асноўныя кропкі – Свіслач, дзе знаходзіцца гімназія, у якой вучыліся Траўгут, браты Каліноўскія, а таксама помнікі гэтым дзеячам, парк былога палаца Тышкевічаў, а яшчэ Поразава, Лыскава і Магілёўцы, дзе захавалася шмат памятных месцаў (сядзібаў).

«Першую экскурсію мы правялі ў канцы сакавіка, а наступная будзе праведзена 13 красавіка, ідзе запіс на экскурсіі 18 і 25 мая, – кажа дырэктар «Дэльфін груп» Алесь Дуко. – Гэта выклікае цікаўнасць як у моладзі, так і ў тых, каму далёка за 50. Наша аўдыторыя – гэта ў першую чаргу людзі, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі і жадаюць ушанаваць памяць герояў – змагароў за волю, роўнасць і братэрства». Маршрут па брэсцкім кірунку каштуе 210 тысяч, па гродзенскім – 235 тысяч; для дзяцей прадугледжаны зніжкі.

Па словах Алеся Дуко, яшчэ некалькі экскурсій, прысвечаных гэтаму гістарычнаму перыяду, зараз знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі – плануецца «распрацаваць маршрут па Заходнім Палессі: Піншчыне, Кобрыншчыне і іншых раёнах, бо там знаходзіцца шмат памятных месцаў, звязаных з Рамуальдам Траўгутам». Сам Траўгут нарадзіўся на тэрыторыі Камянецкага раёна, пасля нейкі час жыў у сучасным Маларыцкім раёне. У гэтых жа месцах актывізавалася баявая дзейнасць яго атрада.

Яшчэ адзін цікавы аб’ект у гэтым рэгіёне – сядзіба ў Людвінове і капліцца ў вёсцы Закозель, дзе пісьменніца Эліза Ажэшка разам з мужам хавалі ад вышуку Рамуальда Траўгута. Таксама распрацоўваюцца экскурсіі па Вілейшчыне, Мядзельшчыне, Браслаўшчыне і іншых рэгіёнах Беларусі. «Пакуль што мы абмежаваны адным аўтобусам на 40–45 месцаў, але ў наступным плануем зрабіць экскурсіі больш рэгулярнымі».


Комментарии

Аватар

11.04.2013 22:20
Anonymous
ответить

а эти куда лезут...))) смешно.
Аватар

12.04.2013 00:45
алесь дуко
ответить

мы займаемся сваёй справай і смяемся з ананімных каментатараў
Аватар

16.04.2013 17:06
Anonymous
ответить

Кому интересен этот тиран и террорист Калиновский?
Аватар

16.04.2013 17:22
Anonymous
ответить

Странным образом "тирана" убил замечательный администратор-менеджер, преданный пёс Александра II - Муравьев-вешатель. Русофилам лучше заткнуться раз и навсегда. И выписать себе для успокоения широкой русской души желтый журнальчик, который редактирует проституирующий "историк" Гигин. У него вы найдете полное понимание своих фантазий.
Аватар

16.04.2013 20:59
Алексей
ответить

Не надо только обзывать Муравьева -- нормальный пацан был, на нем держава держалась.
Аватар

18.04.2013 01:17
лев
ответить

шкада.што тады калiноускi не перамог.мо i не было б зараз гэткiх дэбiльных каментароу ад усялякiх анонимов

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах