5–7 студзеня «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» запрашае ў калядную вандроўку ў вёску Пагост

24.12.2013 - Витрина туров

5–7 студзеня «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» запрашае ў калядную вандроўку ў вёску Пагост

У 2010-м годзе в. Пагост Жыткавіцкага раёна, па версіі амерыканскай тэлекампаніі CNN, увайшла ў топ-10 лепшых месцаў свету для святкавання Каляд. «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» 5–7 студзеня запрашае ўсiх жадаючых ў в. Пагост Жыткавіцкага раёна на госці да фальклорна-этнаграфічнага гурта «Міжрэчча».

У в. Пагост першым у нашай краіне ў 2004 годзе ўзяты пад ахову дзяржавы абрад на свята Юр’я «Карагод» як аб'ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны (у літаратуры — «Тураўскі карагод», бо з'яўляецца этнічнай адметнасцю жыхароў Тураўшчыны). Абрад вядомы амаль ва ўсіх вёсках Тураўшчыны (каля 40 буйных вёсак), аднак у жывым бытаванні яго захаваў толькі фальклорна-этнаграфічны гурт «Міжрэчча», створаны ў 1980 годзе  выдатнай спявачкай і захавальніцай традыцыйнай культуры вёскі Кацярынай Аляксееўнай Панчэня. Гурт захоўвае матэрыяльную і нематэрыяльную культуру сваёй вёскі, звычаі і абрады, характэрныя для жыхароў Тураўшчыны.

Праграма тура:

5 студзеня заедзем у Тураў наведаць музей, 2 царквы (адзін новы сабор, у другой царкве 2 каменных крыжы), Барыса-Глебскія могілкі (дзе расце каменны крыж), замчышча.

Тураўшчынай называюць мiжрэчча Прыпяцi i яе правабярэжных прытокаў — Гарынi i Сцвiгi з часткай прылеглай да яго тэрыторыi з усходу i поўдня. Гэта быў земляробчы, рамеснiцкi i духоўны аазiс на тэрыторыi нашай краiны яшчэ з дахрысцiянскiх часоў. Вёска Пагост — адно з самых старажытных паселiшчаў у гэтым рэгiёне. Яна знаходзіцца, як у клінку, у міжрэччы Прыпяці і Сцвігі і з’яўляецца паўночна-ўсходняй кропкай Тураўшчыны.

Улічваючы, што 5–6 студзеня  яшчэ пост, мы зможам пакаштаваць мясцовыя посныя стравы, пачуць і паспяваць разам поставыя песні, убачыць, як робяць саламянага павука, папяровыя кветкі, калядныя маскі ….

Абавязкова паўдзельнічаем у падрыхтоўцы да Калядаў (6 студзеня) і, безумоўна, у самім абрадзе (7 студзеня).

Як тлумачыць Рэгіна Станіславаўна Гамзовіч: «Першы дзень Раства на іх гаворцы называецца Каляда –  ідуць па вёсцы з каляднай зоркай, званочкам абвяшчаючы радасную вестку, спяваюць пад вокнамі  песні-калядкі. Сярод песень-калядак ёсць «прахадная песня» з такімі словамі: «паехала каляда з канца ў канец». Значыцца, значэнне слова «каляда» – гэта трохдзённае святкаванне, пачынаючы з Раства 7 студзеня; затым агульнавядомая каляда — гэта пачастунак  калядоўшчыкам, які складаецца са страў з забітага кабана, пірагоў (хлеб з пшанічнай мукі), іншых дароў за спяванне і віншаванне са святам; а таксама цыкл свят у гонар зімовага сонцавароту, які складаецца з Раства, Шчадраца і Вадохрышча. У пагашчан каляда — гэта таксама гурт, які ідзе з песнямі-калядкамі і прыносіць свята ў кожную хату».

А гэта значыць, што пасля нашай вандроўкі ў Вас яшчэ будзе досыць часу праверыць атрыманыя веды на практыцы: пакалядаваць, павіншаваць родных і сяброў!

Рэгіна  Станіславаўна раскажа шмат цікавага пра Тураўшчыну, в. Пагост і гурт «Міжрэчча», не кажучы ўжо пра калядную традыцыю.

Забяспечыць нас начлегам ласкава прапанавалі ўдзельніцы гурта «Міжрэчча».

Вам спатрэбяцца грошы на праезд, наведванне музея і харчаванне (300–400 тысяч беларускіх рублёў, паколькі кошт праезду ў адзін бок на маршрутцы – 110 тысяч рублёў).

Арганізатары: РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства», грамадскі эксперт у традыцыйнай культуры Рэгіна Гамзовіч.

Чакаем Вашы заяўкі і пытанні на нумар +375 (25) 905-95-89 (Настасся).

P.S.  Вопыт правядзення этнаграфічных вандровак, экспедыцый і свят падказвае: «Лепш адзін раз на сабе адчуць прыгажосць і шчырасць традыцыйнай культуры і яе носьбітаў, чым 5 рэпартажаў паглядзець!»

Рубрики: Событийный Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах